Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Эксперты знайшлі VPN-праграмы, якія сочаць за месенджарамі карыстальнікаў Android

Група індыйскіх хакераў Bahamut з дапамогай фэйкавых VPN-праграм укараняе ў Android-смартфоны шпіёнскі софт.

Пакінуць каментарый
Эксперты знайшлі VPN-праграмы, якія сочаць за месенджарамі карыстальнікаў Android

Група індыйскіх хакераў Bahamut з дапамогай фэйкавых VPN-праграм укараняе ў Android-смартфоны шпіёнскі софт.

Паводле даных даследавання ESET, сярод найбольш распаўсюджаных праграм былі SecureVPN, Soft VPN і OpenVPN. На думку спецыялістаў, кампанія па распаўсюджванні шкодных праграм пачалася сёлета ў студзені.

Пасля актывацыі праграмы Bahamut могуць атрымаць доступ да SMS, гісторыі выклікаў, месцазнаходжання прылады і любой іншай інфармацыі, уключна з месенджарамі WhatsApp, Telegram і Signal.

Такім чынам, хакеры могуць атрымаць доступ практычна да ўсіх даных прылады без ведама ахвяры. Эксперты выявілі па меншай меры восем заражаных VPN-сэрвісаў, ніводны з іх не распаўсюджваецца праз Googe Play.

WSJ: супрацоўнікі Meta ўзломвалі акаўнты ў Facebook і прадавалі іх хакерам

Па тэме

Хакеры выставілі на продаж базу даных карыстальнікаў сэрвісу Whoosh

Праўкраінскія хакеры ўзламалі расійскі аналаг TikTok

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.