EPAM зноў скараціў штат і чакае меншую выручку. «Складаная сітуацыя з попытам»

EPAM апублікаваў першую сёлета фінансавую справаздачу.

23 каментарыяў

Выручка кампаніі ўпала, але выйшла на ўзроўні прагнозу. Глабальны штат кампаніі скарачаецца шосты квартал запар.

Выручка

Па выніках першага квартала EPAM атрымаў выручку ў памеры 1,16 мільярда долараў. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года выручка знізілася амаль на 45,5 мільёна долараў, або на 3,8%.

Паводле слоў кіраўніка кампаніі Аркадзя Добкіна, «вынікі першага квартала 2024 адлюстроўваюць узровень адаптацыі кампаніі да складанай сітуацыі з попытам». 

Пры гэтым у другім квартале EPAM пакуль не бачыць перадумоў росту кліенцкага попыту, як прагназавалася раней. У выніку кампанія перагледзела свой гадавы прагноз па выручцы.

Раней EPAM прагназаваў па выніках 2024 года нязначны рост выручкі (на 1-4%). Цяпер кампанія чакае, што выручка па выніках года знізіцца прыкладна на 1,4% да 4,57-4,67 мільярда долараў. 

У другім квартале EPAM чакае выручку ў памеры 1,13-1,14 мільярда долараў. Калі прагноз апраўдаецца, гэта будзе мінімальная квартальная выручка кампаніі ад 2022 года. 

Прыбытак

Па выніках мінулага года EPAM страціў 0,5% чыстага прыбытку або 2+ мільёны долараў. У першым квартале гэтага года аднавіўся рост чыстага прыбытку. За студзень-сакавік ён склаў 116,2 мільёна долараў — на 13,5% больш, чым за такі ж перыяд 2023 года.

Каманда EPAM

А вось глабальны штат кампаніі скарачаецца шосты квартал запар.

На канец сакавіка гэтага года ва ўсіх лакацыях EPAM працавала 52,8 тысячы спецыялістаў. За першы квартал каманда скарацілася амаль на 1%.

Штат вытворчых спецыялістаў EPAM за студзень–сакавік скараціўся ад 47,3 да 47,1 тысячы спецыялістаў. 

Кампанія не дае паквартальна падрабязнай інфармацыі пра колькасць супрацоўнікаў у асноўных лакацыях.

Каманда EPAM у Беларусі за мінулы год страціла больш за 20% супрацоўнікаў. Пры канцы 2023 года ў офісах кампаніі ў Беларусі працавала 3,5 тысячы вытворчых спецыялістаў. Апошні раз столькі вытворчых супрацоўнікаў у EPAM было 10 гадоў таму — у 2013 годзе.

Найбуйнейшы офіс кампаніі па-ранейшаму ва Украіне. Пры канцы мінулага года там працавала 9,1 тысячы вытворчых спецыялістаў. Але за 2023 год украінская каманда скарацілася амаль на 15%. 

Нязначна (на 4,5%) скарацілася за мінулы год каманда вытворчых спецыялістаў у Польшчы, якая ўваходзіць у топ-3 найбуйнейшых лакацый EPAM. Усяго ў польскіх офісах кампаніі працуе больш за 7 тысяч чалавек. 

Таксама за мінулы год зменшылася колькасць супрацоўнікаў EPAM у офісах у іншых краінах Усходняй і Заходняй Еўропы, ЗША і Канадзе, Азіі.

EPAM у Беларусі «адкінула» на 10 гадоў таму. Што з камандамі ў розных краінах
Па тэме
EPAM у Беларусі «адкінула» на 10 гадоў таму. Што з камандамі ў розных краінах
EPAM расказаў пра грошы ў беларускіх банках і рызыкі для бізнэсу
Па тэме
EPAM расказаў пра грошы ў беларускіх банках і рызыкі для бізнэсу
«Пагуляўся». Што будзе са студэнтамі-айцішнікамі ў ЕГУ без EPAM
Па тэме
«Пагуляўся». Што будзе са студэнтамі-айцішнікамі ў ЕГУ без EPAM
EPAM зноў першы па падатках у Літве. Але каманда скарачаецца
Па тэме
EPAM зноў першы па падатках у Літве. Але каманда скарачаецца

Читать на dev.by