Ericsson скарачае 8500 супрацоўнікаў
Шведская тэлекамунікацыйная кампанія Ericsson плануе скараціць 8500 супрацоўнікаў, паведамляе Reuters.
Звальненні закрануць прыкладна 8% глабальнага штату Ericsson, які налічвае 105,5 тысяч чалавек.
Прадстаўнікі кампаніі адзначылі, што скарачэнні з’яўляюцца часткай мер зніжэння выдаткаў. Яны пройдуць у першай палове 2023 года, але могуць расцягнуцца і на 2024-ы.
У Ericsson дадалі, што працэс звальнення будзе адрознівацца ад краіны да краіны, але будзе праведзены «сумленна, з павагай, прафесійна і ў адпаведнасці з мясцовым працоўным заканадаўствам».
Дзякуючы скарачэнням Ericsson разлічвае зэканоміць каля$ 860 млн пра канцы 2023 года, а карысны эфект чакаецца ўжо ў другім квартале.
У якіх тэхнахабах ЗША больш за ўсё баяцца звальненняў?
У якіх тэхнахабах ЗША больш за ўсё баяцца звальненняў?
Google папрасіла супрацоўнікаў шэрыць сталы — і чаргаваць дні ў офісе, каб усім хапіла
Google папрасіла супрацоўнікаў шэрыць сталы — і чаргаваць дні ў офісе, каб усім хапіла
Читать на dev.by