ЕС хоча забараніць смартфоны без зменнага акумулятара
Еўрапейскі парламент прапанаваў увесці новыя правілы што да акумулятараў у мабільных прыладах, якія прадаюцца ў ЕС.
Ініцыятыва закліканая палегчыць карыстальнікам замену акумулятара для мабільных прылад. Згодна з новым рэгламентам, карыстальнікі мусяць мець больш інфармацыі пра батарэі, усталяваныя ў іх прыладах. Вытворцы маюць ляпіць этыкеткі і QR-коды з такой інфармацыяй, як ёмістасць, даўгавечнасць і хімічны склад акумулятара.
«Новыя правілы будуць ахопліваць увесь жыццёвы цыкл акумулятараў, ад праектавання да заканчэння тэрміну службы, і прымяняцца да ўсіх тыпаў акумулятараў, якія прадаюцца ў ЕС: партатыўныя акумулятары, акумулятары SLI, акумулятары для транспартных сродкаў (LMT), акумулятары для электрамабіляў (EV) і прамысловыя акумулятары», — сказана ў прэс-рэлізе.
Такім парадкам, праз тры з паловай гады пасля набыцця законам моцы батарэі ў бытавой тэхніцы можна будзе лёгка і самастойна вымаць і замяняць. Парламент і Рада ЕС маюць афіцыйна ўхваліць пагадненне перад набыццём законам моцы.
Читать на dev.by