ЕС плануе прымусіць IT-кампаніі аплачваць развіццё сетак
Найбуйнейшыя тэлекамунікацыйныя кампаніі звярнуліся да кіраўніцтва ЕС з заклікам абавязаць тэхналагічныя кампаніі ўносіць справядлівы ўнёсак у развіццё іх сетак.
Кіраўнікі 20 кампаній, уключаючы BT, Deutsche Telekom і Telefónica, накіравалі адкрыты ліст Еўракамісіі і сябрам Еўрапарламента. На іх думку, тэхналагічныя кампаніі здабываюць найбольшую выгаду з інфраструктуры і спрыяюць павелічэнню інтэрнэт-трафіку. Іх унёсак у падтрымку і развіццё тэлекамунікацыйнай інфраструктуры мае быць справядлівым.
Паводле слоў кіраўнікоў тэлекам-кампаній, аб’ём даных штогод павялічваецца ў сярэднім на 20-30%. Гэта абумоўлена актыўнасцю некалькіх буйных сэрвісаў. Тэхнагіганты раней выказваліся супраць «справядлівага» ўнёску, сцвярджаючы, што яны ўжо інвестуюць у інфраструктуру, уключаючы падводныя кабелі і дата-цэнтры.
Аўтары дакумента прапанавалі спаганяць плату з самых буйных генератараў інтэрнэт-трафіку, каб аператары інвеставалі проста ў лічбавую інфраструктуру ЕС. Раней Еўракамісія паведаміла, што спатрэбяцца дадаткова 200 мільярдаў еўра на разгортванне 5G сетак ва ўсіх населеных пунктах і поўнае гігабітнае пакрыццё ўсяго ЕС да 2030 года.
Читать на dev.by