Байдэн папярэдзіў пра рызыкі АІ, сацсетак і ўлады алігархаў у развітальнай прамове

Джо Байдэн, які рыхтуецца пакінуць прэзідэнцкую пасаду, звярнуўся да жыхароў ЗША з развітальнай прамовай. У ёй ён казаў пра дасягненні краіны за яго тэрмін, а таксама папярэдзіў аб патэнцыйных пагрозах для яе з боку «тэхнічна-прамысловага комплексу».

6 каментарыяў

Адную з найбольшых небяспек ён бачыць у тэхналагічных кампаніях.

«Амерыканцаў накрывае лавіна памылковай і лжывай інфармацыі, якая адкрывае шлях да злоўжывання ўладай. Свабода прэсы рассыпаецца. Рэдактары знікаюць. Сацыяльныя сеткі адмаўляюцца ад фактчэкінгу. Праўду заглушае хлусня, якая вымаўляецца дзеля атрымання ўлады і выгады», — сказаў Байдэн.

Таксама ён назваў штучны інтэлект «самай важнай тэхналогіяй нашага часу, а магчыма — усіх часоў».

«Нішто не дае значнейшых магчымасцяў і рызык для нашай эканомікі, бяспекі і грамадства. Для ўсяго чалавецтва… Але калі не ўкараніць ахоўных механізмаў, АІ можа стварыць новыя пагрозы нашым правам, ладу жыцця, прыватнасці, таму, як мы працуем і як абараняем нашую краіну. Мы маем гарантаваць бяспеку АІ, надзейнасць і карыснасць для ўсяго чалавецтва», — адзначыў Байдэн.

Акрамя гэтага, палітык занепакоены «небяспечнай канцэнтрацыяй улады ў руках вельмі невялікай колькасці звышбагатых людзей», што можа пагражаць «небяспечнымі наступствамі», калі тое, як яны выкарыстоўваюць сваю ўладу, не будзе кантралявацца.

«Сёння ў Амерыцы фармуецца алігархія з празмерным багаццем, уладай і уплывам, якая літаральна пагражае нашай дэмакратыі, нашым асноватворным правам і свабодам і справядлівай магчымасці для ўсіх дасягнуць поспеху», — сказаў Байдэн. Ён дадаў, што наступствы гэтага ўжо праяўляюцца па ўсёй краіне.

Чаго чакаць ад прэзідэнцтва Трампа тэхнагігантам накшталт Google, Apple і Microsoft
Па тэме
Чаго чакаць ад прэзідэнцтва Трампа тэхнагігантам накшталт Google, Apple і Microsoft
Уплыў Крэмніевай даліны расце: Трамп прызначае тэхнакратаў на ключавыя пасады ў Белым доме
Па тэме
Уплыў Крэмніевай даліны расце: Трамп прызначае тэхнакратаў на ключавыя пасады ў Белым доме
«Ідзе бура»: іміграцыйныя адвакаты ў ЗША раяць замежным айцішнікам вярнуцца ў краіну, перш чым Трамп уступіць на пасаду
Па тэме
«Ідзе бура»: іміграцыйныя адвакаты ў ЗША раяць замежным айцішнікам вярнуцца ў краіну, перш чым Трамп уступіць на пасаду

Читать на dev.by