У Польшчы пабудуюць першы нацыянальны ШІ-хаб. ElevenLabs таксама далучыцца
Польскі дзяржаўны банк BGK праз свой фонд Vinci уклаў $11 млн (каля 42 млн злотых) у ElevenLabs — аднаго з сусветных лідараў у сферы генератыўнага ШІ-аўдыё. Гэтая інвестыцыя стала часткай пашыранага раўнда Серыі D стартапа, у якім ужо засвяціліся Sequoia, Nvidia і BlackRock. Галоўная мэта новай ўгоды не фінансавая: ElevenLabs дапаможа збудаваць у Польшчы маштабны тэхналагічны цэнтр AI Lab Poland.

Гэта будзе першы падобны хаб у краіне. Ён задуманы як паўнавартасная экасістэма, якая аб’яднае дзяржаўны капітал, навуку і бізнес. У межах праекта плануецца:
знаходзіць і фінансаваць перспектыўныя польскія ШІ-стартапы, дапамагаючы ім выходзіць на глабальны ўзровень;
запусціць адукацыйныя праграмы і стажыроўкі, каб выхоўваць новыя кадры для індустрыі;
прыцягнуць увагу буйных міжнародных венчурных фондаў, якія ўжо інвеставалі ў ElevenLabs, да польскага ШІ-рынку.
Міністр фінансаў Польшчы Анджэй Даманьскі заявіў, што ШІ мяняе эканоміку гэтак жа, як калісьці электрычнасць ці інтэрнэт, і краіна не павінна стаяць убаку. Агульны аб’ём праектаў у межах новага хаба ў бліжэйшыя гады можа дасягнуць паўмільярда злотых.
Стартап, які ў 2022 годзе заснавалі палякі Маты Станішэўскі і Пётр Дамбкоўскі, здзейсніў адзін з самых хуткіх рывкоў у гісторыі ШІ-аўдыё. Яны першымі навучылі нейрасеткі кланаваць і генераваць чалавечы голас так, што яго стала практычна немагчыма адрозніць ад сапраўднага. Цяпер ElevenLabs ацэньваецца ў $11 млрд. Кампанія разбудавалася да 14 офісаў па ўсім свеце, у якіх працуюць больш за 400 супрацоўнікаў, а яе прагназуемая гадавая выручка складае $500 млн.
«Мы хочам разам стварыць месца, якое аб’яднае вучоных, прадпрымальнікаў і стваральнікаў тэхналогій, якія працуюць над наступным пакаленнем рашэнняў на базе штучнага інтэлекту», — адзначыў Станішэўскі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.