Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Штодня ў Кітаі закрываюцца 30 паўправадніковых кампаній

Кампаніі ў паўправадніковай сферы Кітая сталі выміраць ад пачатку ўвядзення санкцый ЗША тры-чатыры гады таму. Сітуацыя пагоршылася летась і сёлета праз падзенне попыту на чыпы. Як піша DigiTimes, з 2019 года закрылася больш за 22 тысячы кітайскіх кампаній, але ў яшчэ не скончаным 2023-м тэмпы іх знікнення дасягнулі рэкордных 10,9 тысячы.

1 каментарый

То-бок у сярэднім сёлета ў Кітаі закрывалася прыкладна 30 кампаній, звязаных з распрацоўкай і вытворчасцю паўправаднікоў, на дзень. Для параўнання: у 2022-м рэгістрацыю страцілі 5746 такіх кампаній.

Большасць кампаній губляюць грошы, бо не могуць распрадаць запасы праз перанасычэнне рынку, а таксама агульны спад у паўправадніковай галіне на фоне макраэканамічных складанасцяў. Шмат у чым крыніца праблемы ляжыць у памылцы планавання: у 2021–2022 гадах кампаніі ў велізарных колькасцях выпускалі чыпы ў разліку на высокія продажы, падаграваныя тэндэнцыяй масавага пераходу аддаленую працу. Але гэтага не здарылася: пры канцы 2022-га — на пачатку 2023-га, пасля заканчэння пандэміі, рынак і попыт пайшлі на спад. А з часам прадукцыя гэтых кампаній губляе ў цане.

Яшчэ адной непрыемнасцю, асабліва для невялікіх кампаній, стаў недахоп інвестыцый. ЗША абмежавалі амерыканскія інвестыцыі ў паўправадніковую індустрыю азіяцкай краіны (а таксама АІ і квантавыя тэхналогіі). Еўрапейскія інвестары ў святле гэтага таксама не гараць жаданнем укладвацца ў кітайскія кампаніі ў сферы. Буйным гульцам накшталт YMTC і Huawei пашанцавала больш: у іх ёсць мільярды долараў на пошук альтэрнатыўных пастаўшчыкоў і фармаванне сакрэтнай сеткі фабрык, каб застацца на плаву.

Кіраўнікі амерыканскіх чыпмэйкераў абмеркавалі антыкітайскія санкцыі з уладамі
Кіраўнікі амерыканскіх чыпмэйкераў абмеркавалі антыкітайскія санкцыі з уладамі
Па тэме
Кіраўнікі амерыканскіх чыпмэйкераў абмеркавалі антыкітайскія санкцыі з уладамі
Кітай абмежаваў экспарт металаў патрэбных ЗША для вытворчасці мікрасхем
Кітай абмежаваў экспарт металаў, патрэбных ЗША для вытворчасці мікрасхем
Па тэме
Кітай абмежаваў экспарт металаў, патрэбных ЗША для вытворчасці мікрасхем
Кітай знайшоў шчыліны ў амерыканскіх санкцыях і закупляе абсталяванне для выпуску прасунутых чыпаў

Китай тайно переманивает иностранных специалистов в полупроводниковой отрасли
Китай тайно переманивает иностранных специалистов в полупроводниковой отрасли
По теме
Китай тайно переманивает иностранных специалистов в полупроводниковой отрасли

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

Компании в КНР закрываются в основном потому что "мудрое" правительство КПК давало деньги чиновникам на локальном уровне для инвестиций а они, в совершенно естественной манере, давали их своим знакомым или тем кто готов с ними просто поделиться, откатом. Как итог появлялись компании которые на бумаге про полупроводники а по факту про распил и создание видимости.
Все тоже самое в других странах с подобным стилем организации гос-вам, например Беларусь. У нас постоянно у тех кто работает забирают деньги налогами и передают их на полукорупционные проекты на местах - все чиновники покормились, а потом сказали нешмагла, ну конечно причины этого у них всегда внешние так называемая 'коньюктура рынка' подвела.
В КНР ещё в неджимости такая же ситуация, хотя нет - в недвижимсоти у них все ещё хуже.