Фаўндар Foxconn — галоўнага падрадчыка Apple — балатуецца ў прэзідэнты Тайваня

Заснавальнік вытворцы электронікі Foxconn Тэры Гоу мае намер удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах, якія пройдуць на Тайвані 13 студзеня 2024 года.

0 каментарый

Мільярдэр робіць стаўку на свае бізнэс-сувязі і не баіцца Кітая, які лічыць востраў сваёй тэрыторыяй і мог бы паспрабаваць паўплываць на Гоу праз яго кампанію. Foxconn з’яўляецца найбуйнейшым прыватным інвестарам Кітая.

З нагоды магчымай помсты з боку Кітая за яго жаданне ўзначаліць Тайвань прадпрымальнік адказаў, што гэта толькі нашкодзіць рэпутацыі і інтарэсам самога Кітая. У прыватнасці, таму, што сярод стэйкхолдараў кампаніі ёсць буйныя замежныя пенсійныя фонды. Усяго ў Foxconn, зарэгістраванай на Тайваньскай фондавай біржы ў Тайбэі, больш за 800 тысяч акцыянераў. Такі крок, напрыклад, як канфіскацыя актываў кампаніі Кітаем падасць негатыўны сігнал інвестарам краіны. Гоу дадаў, што асабістых актываў у Кітаі ў яго няма.

Тайваньскі бізнэсмен падкрэсліў, што сярод кліентаў Foxconn ёсць такія тэхнагіганты, як Apple, Amazon, Tesla і Nvidia. Канфіскацыя актываў Foxconn прывядзе да істотнага парушэння ланцужкоў паставак.

Тэры Гоу заснаваў Foxconn ў 1974 годзе. Яго багацце Bloomberg ацэньвае прыкладна ў $7 млрд. Гоу сышоў з пасады старшыні рады дырэктараў кампаніі ў 2019-м, калі таксама балатаваўся ў прэзідэнты Тайваня. Ён выбыў з гонкі пасля таго, як саступіў у партыйных праймерыз апазіцыйнай KMT. Сёлета прадпрымальнік прайграў праймерыз другі раз і выступіць у якасці незалежнага кандыдата.

Foxconn накіне $1800 супрацоўнікам, толькі каб засталіся рабіць айфоны
Па тэме
Foxconn накіне $1800 супрацоўнікам, толькі каб засталіся рабіць айфоны
Хворых зборшчыкаў iPhone просяць не здаваць тэстаў на каранавірус і працягваць працаваць
Па тэме
Хворых зборшчыкаў iPhone просяць не здаваць тэстаў на каранавірус і працягваць працаваць

Читать на dev.by