Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Фаўндар Twitter скарачае амаль палову свайго фінтэх-стартапа з-за ШІ. Акцыі ўзляцелі

Джэк Дорсі абвясціў аб звальненні звыш 40% супрацоўнікаў Block. Катыроўкі стартапа на пашыраных таргах ўзляцелі больш чым на 24%, піша CNBC.

1 каментарый

Паводле Дорсі, зараз у кампаніі 10+ тысяч чалавек, а стане менш за 6 тысяч, гэта значыць мінус 4+ тысячы. Фіндырэктар Block Амрыта Ахуджа адзначыла, што скарачэнні забяспечаць «новы этап даўгатэрміновага росту».

«Мы вырашылі змяніць мадэль працы на фоне паскарэння бізнесу, і мы бачым магчымасць рухацца хутчэй, маючы меншыя, але вельмі таленавітыя каманды, якія выкарыстоўваюць ШІ для аўтаматызацыі яшчэ большага аб’ёму працы», — напісала яна.

Дорсі лічыць, што іншыя кампаніі таксама будуць скарачаць па меры таго, як будуць атрымліваць усё больш карысці ад ШІ-інструментаў: «Думаю, на працягу бліжэйшага года большасць кампаній прыйдуць да той жа высновы і зробяць аналагічныя структурныя пераўтварэнні».

Ён дадаў, у яго было два варыянты: размазаць звальненні на некалькі месяцаў-гадоў і глядзець па сітуацыі ці «дзейнічаць зараз». Ён выбраў другое. Кажа, што перыядычна паўтаральныя скарачэнні падрываюць настрой каманды, размываюць фокус і разбураюць давер кліентаў і стэйкхолдэраў.

Звальненні анансаваныя паралельна з фінансавым дакладам. У 4 квартале валавы прыбытак кампаніі вырас на 24% год да году да $2,87 млрд. Таксама яе скарэктаваны прыбытак на акцыю па выніках 2025 года перавысіў чаканні аналітыкаў і склаў $3,66.

EBay скарачае 800 супрацоўнікаў
EBay скарачае 800 супрацоўнікаў
Па тэме
EBay скарачае 800 супрацоўнікаў
«Працавалі для галачкі»: заснавальнік Twitter праводзіць чыстку ў сваім фінтэх-стартапе
«Працавалі для галачкі»: заснавальнік Twitter праводзіць чыстку ў сваім фінтэх-стартапе
Па тэме
«Працавалі для галачкі»: заснавальнік Twitter праводзіць чыстку ў сваім фінтэх-стартапе
Чытайце таксама
Фаўндар Twitter скарачае амаль палову свайго фінтэх-стартапа з-за ШІ. Акцыі ўзляцелі
Фаўндар Twitter скарачае амаль палову свайго фінтэх-стартапа з-за ШІ. Акцыі ўзляцелі
Фаўндар Twitter скарачае амаль палову свайго фінтэх-стартапа з-за ШІ. Акцыі ўзляцелі
1 каментарый
Звальненні ў стартапе Джэка Дорсі выклікалі новую хвалю трывогі ў ІТ
Звальненні ў стартапе Джэка Дорсі выклікалі новую хвалю трывогі ў ІТ
Звальненні ў стартапе Джэка Дорсі выклікалі новую хвалю трывогі ў ІТ
Якія выхадныя дапамогі плацяць амерыканскія бігтэхі
Якія выхадныя дапамогі плацяць амерыканскія бігтэхі
Якія выхадныя дапамогі плацяць амерыканскія бігтэхі
«Зламаецца — потым запрацуе»: фаўндэр Twitter замяняе менеджараў свайго стартапа «ШІ-коўчамі»
«Зламаецца — потым запрацуе»: фаўндэр Twitter замяняе менеджараў свайго стартапа «ШІ-коўчамі»
«Зламаецца — потым запрацуе»: фаўндэр Twitter замяняе менеджараў свайго стартапа «ШІ-коўчамі»

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Anonymous
Anonymous ТП в Dockably
0

"first off, if you're one of the people affected, you'll receive your salary for 20 weeks + 1 week per year of tenure, equity vested through the end of may, 6 months of health care, your corporate devices, and $5,000 to put toward whatever you need to help you in this transition (if you’re outside the U.S. you’ll receive similar support but exact details are going to vary based on local requirements)"

Вот бы меня так уволили. Зэпка за почти полгода+полгода страховки+5 косарей на десерт.