Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Фінансавая піраміда вакол Anthropic: як Google і Уол-стрыт пабудавалі схему на $200 млрд

Пакуль сусветная ўвага прыкавана да Nvidia, Google непрыкметна разгарнула адну з найбуйнейшых інфраструктурных фінансавых праграм у гісторыі. Як піша Financial Times, амерыканскі гігант выбудаваў складанейшую шматмільярдную схему, каб пастаўляць Anthropic, у якую сам жа і інвестуе, фірменныя тэнзарныя працэсары на агульную суму звыш $150 млрд. Усяго ж сетка звязаных кантрактаў ахоплівае каля $200 млрд, звязваючы Google, чыпмэйкера Broadcom, гігантаў прыватнага крэдытавання Apollo і Blackstone, інвестбанк Morgan Stanley і нават майнераў біткоіна.

7 каментарыяў
Фінансавая піраміда вакол Anthropic: як Google і Уол-стрыт пабудавалі схему на $200 млрд

Пакуль сусветная ўвага прыкавана да Nvidia, Google ціха разгарнула адну з найбуйнейшых інфраструктурных фінансавых праграм у гісторыі.  Як піша Financial Times, амерыканскі гігант выбудаваў складанейшую шматмільярдную схему, каб пастаўляць Anthropic, у якую сам жа і інвестуе, фірменныя тэнзарныя працэсары на агульную суму звыш $150 млрд. Усяго ж сетка звязаных кантрактаў ахоплівае каля $200 млрд, злучаючы Google, чыпмэйкера Broadcom, гігантаў прыватнага крэдытавання Apollo і Blackstone, інвестбанк Morgan Stanley і нават майнераў біткоіна.

Архітэктура схемы: «Чыпавы блендар»

Галоўная праблема праекта ў тым, што ніхто з удзельнікаў не хоча трымаць на балансе абсталяванне на дзесяткі мільярдаў долараў. Чыпы TPU хутка ўстарэваюць, а Google і без таго марнуе рэкордныя капіталы. У выніку бакі адаптавалі мадэль «вендарнага фінансавання» (якую раней выкарыстоўвалі Boeing і GE для продажу самалётаў і рухавікоў) і размеркавалі рызыкі наступным чынам.

Google вырабляе працэсары TPU (сумесна з Broadcom) і гарантуе арэнду ЦАД. Broadcom выкупляе гэтыя чыпы ў Google, здымаючы нагрузку з балансу пошукавага гіганта. Абавязацельствы Broadcom ужо складаюць $128 млрд ($55,2 млрд на 2027 фінансавы год і $72,9 млрд на 2028 год). Morgan Stanley стварыў спецыяльны фінансавы інструмент — кампанію-пустышку Compute SPV. Apollo і Blackstone ўліваюць у гэты SPV мільярды долараў прыватнага крэдыту. На гэтыя грошы SPV выкупляе чыпы ў Broadcom і здае іх у лізінг Anthropic.

Першы этап гэтай схемы ўжо адбыўся: SPV выкупіў 1 млн чыпаў магутнасцю каля 1 ГВт за $35 млрд. Каб супакоіць інвестараў з Apollo і Blackstone, Broadcom прадаставіў так званую «падтрымку рэшткавага кошту» (residual value support) на $30 млрд. Гэта азначае, што калі Anthropic збанкрутуе і перастане плаціць за лізінг, Broadcom абавязана пакрыць страты інвестараў з уласнай кішэні.

OpenAI Oracle і Nvidia перакідваюцца мільярдамі за дата-цэнтры — у сетцы жартуюць пра «схематоз»
OpenAI, Oracle і Nvidia перакідваюцца мільярдамі за дата-цэнтры — у сетцы жартуюць пра «схематоз»
Па тэме
OpenAI, Oracle і Nvidia перакідваюцца мільярдамі за дата-цэнтры — у сетцы жартуюць пра «схематоз»

Майнеры на службе ў ШІ: як вырашаюць праблему электрычнасці

Жалеза — толькі частка праблемы. Чыпам патрэбны дата-цэнтры з каласальнай магутнасцю, якіх у Google не хапае. Таму яна звярнулася да крыптамайнераў, у якіх ужо ёсць падведзеныя гігаваты электраэнергіі.

Схема працы з майнерамі выглядае так. Невялікія майнінгавыя кампаніі (напрыклад, TeraWulf, Cipher Digital, Hut 8) пераабсталёўваюць свае пляцоўкі пад ШІ-інфраструктуру. Google дае карпаратыўную гарантыю, што будзе аплачваць арэнду гэтых ЦАД, нават калі Anthropic прагарыць. Пад гарантыі Google банкіры з Morgan Stanley лёгка выпускаюць аблігацыі на будаўніцтва — так TeraWulf маментальна прыцягнуў $3,2 млрд. У якасці платы за свае гарантыі Google забірае капеечныя варанты (опцыёны), становячыся суўладальнікам гэтых майнінгавых кампаній.

На гэты момант Google падстрахавала ўжо 10 падобных праектаў сумарнай магутнасцю 2,4 ГВт. У выпадку катастрофы Google рызыкуе выплатамі на суму да $44 млрд, хоць на сваім балансе сціпла адлюстроўвае абавязацельствы ўсяго на $815 млн.

Стаўкі і галоўны макрарызык

Дзякуючы фінансавай магутнасці Google, праекты па будаўніцтве ЦАД пад яе ж чыпы атрымліваюць пазыкі па медыяннай стаўцы 7,1%, тады як кампаніі, якія будуюць інфраструктуру вакол чыпаў Nvidia, бяруць пад 9,3%. Аналітыкі Jefferies называюць гэта структурнай перавагай Google па кошце капіталу, якая наўпрост б'е па экасістэме Nvidia.

Аднак уся канструкцыя трымаецца на адным сумленным слове — здольнасці Anthropic рэгулярна плаціць за лізінг абсталявання і дата-цэнтраў. Калі апетыт або фінансавыя магчымасці лабараторый накшталт Anthropic згасяць, гіганцкая піраміда кантрактаў на $200 млрд абрынецца, уцягнуўшы за сабой прыватныя крэдытныя фонды, чыпмэйкераў і майнінгавы сектар.

ШІ-бурбалка ў доўг: «схаваныя» абавязацельствы пяці тэхнагігантаў ЗША ўзляцелі да $1,65 трлн
ШІ-бурбалка ў доўг: «схаваныя» абавязацельствы пяці тэхнагігантаў ЗША ўзляцелі да $1,65 трлн
Па тэме
ШІ-бурбалка ў доўг: «схаваныя» абавязацельствы пяці тэхнагігантаў ЗША ўзляцелі да $1,65 трлн
Чытайце таксама
$1 трлн па коле: як OpenAI і Nvidia надзімаюць ШІ-бурбалку да мяжы
$1 трлн па коле: як OpenAI і Nvidia надзімаюць ШІ-бурбалку да мяжы
$1 трлн па коле: як OpenAI і Nvidia надзімаюць ШІ-бурбалку да мяжы
1 каментарый
Венчур без лаяльнасці: інвестары OpenAI масава заходзяць у Anthropic
Венчур без лаяльнасці: інвестары OpenAI масава заходзяць у Anthropic
Венчур без лаяльнасці: інвестары OpenAI масава заходзяць у Anthropic
Google анансавала новую ШІ-інфраструктурную кампанію для барацьбы з дамінаваннем Nvidia
Google анансавала новую ШІ-інфраструктурную кампанію для барацьбы з дамінаваннем Nvidia
Google анансавала новую ШІ-інфраструктурную кампанію для барацьбы з дамінаваннем Nvidia
Фінансавая піраміда вакол Anthropic: як Google і Уол-стрыт пабудавалі схему на $200 млрд
Фінансавая піраміда вакол Anthropic: як Google і Уол-стрыт пабудавалі схему на $200 млрд
Фінансавая піраміда вакол Anthropic: як Google і Уол-стрыт пабудавалі схему на $200 млрд
7 каментарыяў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

wojewoda-pomorski
wojewoda-pomorski Head of Płazy i gady in SoftYiss в Nexsoftsys
0

W naszym województwie nie ma takiego rozpustnictwa.

2

Причина, по которой цена оперативной памяти выросла, заключается в том, что гигантское количество еще не произведенной памяти было куплено на несуществующие деньги, чтобы впаять ее в видеокарты, которые еще не были произведены, чтобы, в свою очередь, установить в еще не построенные датацентры, потенциально поддерживаемые инфраструктурой, которая может никогда не развернуться, чтобы удовлетворить спрос, которого нет, с целью получить прибыль, которая математически невозможна.

0

Спрос создадут, налогоплательщики подзатянут пояса если что

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
0

Глупости. Наши налоги идут на социальные блага для населения, льготы и госпрограммы, а не мифические датацентры

table
table Table в Database
0

ничему не научил крах доткомов и ипотечного пузыря. Ох ничему

hottaby422
hottaby422 Консультант в Сам себе буратино
-1

Просто галоши доели)

1

Научил тому что больших спасут, поэтому можно творить чернягу