Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Для Flo ўсё толькі пачынаецца». Юрый Гурскі паразважаў пра новыя інвестыцыі ў аднарога

Патэнцыйны рост кампаніі фаўндар ацэньвае «ў дзясяткі разоў».

7 каментарыяў
«Для Flo ўсё толькі пачынаецца». Юрый Гурскі паразважаў пра новыя інвестыцыі ў аднарога

Патэнцыйны рост кампаніі фаўндар ацэньвае «ў дзясяткі разоў».

Аднарог беларускага паходжання Flo Health можа выйсці на новы раўнд інвестыцый ужо сёлета. Пра гэта распавёў у інтэрв’ю Лізавеце Асяцінскай фаўндар кампаніі Юрый Гурскі.

Разважаючы пра інвестыцыі, Гурскі згадаў самых ранніх інвестараў з Flint Capital, якія далі грошы яшчэ ў 2016 годзе па ацэнцы «мільёны два».

«Адпаведна, калі сёлета раўнд Flo будзе мільярдаў пад два, то яны зробяць тысячу іксоў», — сказаў фаундар.

На ўдакладняючае пытанне «а сёлета будзе раўнд?» Гурскі адказаў: «Калі будзе».

Ён нагадаў, што папярэдні раўнд быў па ацэнцы «крыху вышэй за юнікорна».

«Калі будзем ладзіць наступны, ён будзе ў дыяпазоне ад 2 да 3 млрд. Альбо мы яго не будзем рабіць», — дадаў Гурскі.

На пытанне, навошта яшчэ грошы, калі кампанія і так прыбытковая, ён адказаў, што «калі ў кампаніі шмат супрацоўнікаў, у яе павінна быць дастаткова сур’ёзная заначка».

Улетку 2024 года Flo Health прыцягнула $200 млн у раўндзе серыі C ад глабальнага фонду прамых інвестыцый General Atlantic. Ацэнка кампаніі пасля раўнду перавысіла $1 млрд, што, на думку самой Flo, зрабіла яе першым «чыста лічбавай» фемтэк-аплікацыяй, што стала аднарогам.

Пры гэтым фаўндар лічыць, што пры цяперашняй ацэнцы Flo знаходзіцца толькі ў пачатку сваёй гісторыі, патэнцыйна кошт кампаніі «можа быць у дзясяткі разоў большы».

«Для Flo як для кампаніі ўсё толькі пачынаецца, мы яшчэ нават не заходзілі ў глыбіню рынку», — выказаў ён упэўненасць.

Нарошчваць абароты кампанія мае намер, ахопліваючы жанчын у перыяд прэменапаўзы і менапаўзы, а таксама пашыраючы дамен у бок індустрый, звязаных з нараджэннем дзяцей. Для гэтага яна, магчыма, будзе будаваць партнёрствы (альбо купляць кампаніі, альбо ствараць уласныя) з сумежнымі бізнесамі. У якасці прыкладу Гурскі прывёў вітаміны і клінікі ЭКА.

«Калі ў цябе вялікі паток карыстальніц, ім можна прапанаваць розныя сэрвісы, — кажа ён. — Патэнцыйна мы будзем купляць нейкія кампаніі / самі іх запускаць / рабіць партнёрствы.

Найбольш відавочнае — вітаміны. Кожная другая наша амерыканская карыстальніца хоча зацяжарыць. Для гэтага патрэбныя вітаміны. Пакуль мы да гэтага не дайшлі, але гэта выглядае лагічна.

Або калі не атрымліваецца зацяжарыць — у якую клініку IVF ты пойдзеш для апладнення? І такіх мадэляў можа быць мноства. У нас шмат цяжарных у ЗША і некаторых іншых краінах. А цяжарныя і тыя, хто нарадзіў, — гэта велізарны рынак, які мы пакуль асабліва не распрацоўваем».

Гурскі таксама не выключыў набыццё канкурэнтаў — «не на позняй стадыі, калі дамовімся».

Ён таксама назваў суму чаканай выручкі ў 2025 годзе — «прыкладна 300 млн, трэба будзе ўдакладніць».

Як Flo ішла да ацэнкі ў мільярд. Згадалі галоўныя вехі шляху які пачынаўся ў Мінску
Як Flo ішла да ацэнкі ў мільярд. Згадалі галоўныя вехі шляху, які пачынаўся ў Мінску
Па тэме
Як Flo ішла да ацэнкі ў мільярд. Згадалі галоўныя вехі шляху, які пачынаўся ў Мінску
Чытайце таксама
«Усе феерверкі ішлі праз нас». Як беларусы перажылі ракетныя атакі на ААЭ
«Усе феерверкі ішлі праз нас». Як беларусы перажылі ракетныя атакі на ААЭ
«Усе феерверкі ішлі праз нас». Як беларусы перажылі ракетныя атакі на ААЭ
69 каментарыяў
У EPAM адлюстравалася будучыня аўтсорсу? Абмяркоўваем з топ-менеджарамі падзенне акцый на роўным месцы з-за AI

13 каментарыяў
Вакансій для айцішнікаў ужо ў ~10 разоў менш, чым у 2021 годзе, усё падае. Абнавілі графікі апакаліпсісу

Праз год + мы абнавілі статыстыку ІТ-вакансій у Беларусі.
31 каментарый
«Індустрыя жыве ў рэжыме вайны». Як AI змяняе працу Flo і ўвесь рынак — распавядае СТО
«Індустрыя жыве ў рэжыме вайны». Як AI змяняе працу Flo і ўвесь рынак — распавядае СТО
«Індустрыя жыве ў рэжыме вайны». Як AI змяняе працу Flo і ўвесь рынак — распавядае СТО
Раман Бугаеў настойвае, што AI не дае перавагі — ён караe за маруднасць.
13 каментарыяў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

0

С использованием инветиции для развития - это да. А вот фраза «когда у компании много сотрудников, у неё должна быть достаточно серьёзная заначка» - не для этого вкладываются инвесторы.

0

Беременеть, рожать? Это сжимающийся рынок. Лучше что-то делайте для молодых родителей весёлых жизнерадостных пёсиков, этот рынок растёт вроде как.
Ну и да, смысл раунд делать ради резервов?

0

Так то да, но у него новая ЦА - пременопауза, там у многих внезапно появляется желание родить, заскочить в последний вагон, и готовы подписку купить за любые $$$.

belleg
belleg самоучка в университет
0

а почему рожать – это сжимающийся рынок?

fabulius 91
fabulius 91 CEO в Предприниматель в Польше
0

Не знаю текущей ситуации например в РБ, но в ЕС жить так хорошо, что почти никто не рожает.

charlie
charlie Мастер высоких надоев в XZ Inc
2

"Каждая вторая наша американская пользовательница хочет забеременеть. Для этого нужны витамины." Да ладно! А я по-старинке считал, что что-то другое 🤣 . Но стиль изложения, конечно, типа рекламы по американскому ящику. Америкосов, скорее всего, и окучивает. Другие заводят детей без помощи ИИ, приложения и всяких гаджетов 🤣

fabulius 91
fabulius 91 CEO в Предприниматель в Польше
0

Плохому танцору всегда будет что то мешать. Третьи мир рожает трехкратно больше, многие совсем не грамотные, не говоря про наличие телефонов или доступ в интернет.