Фотаздымкі знакамітасцей у «Вікіпедыі» проста жахлівыя. І гэтаму ёсць простае тлумачэнне
Кожны, хто хоць раз шукаў галівудскіх знакамітасцей, напэўна заўважаў, якія жахлівыя фотаздымкі апублікаваныя на іх старонках у «Вікіпедыі». Выданне 404 Media высветліла, чаму так адбываецца.
Кожны, хто хоць раз шукаў галівудскіх знакамітасцей, напэўна заўважаў, якія жахлівыя фотаздымкі апублікаваныя на іх старонках у «Вікіпедыі». Выданне 404 Media высветліла, чаму так адбываецца.
«Вікіпедыя» часта робіцца не самым прыязным месцам для знакамітасцей з-за якасці іх партрэтаў. Праблема настолькі вядомая, што ў Instagram нават існуе старонка BadWikiPhotos, дзе сабраныя няўдалыя здымкі зорак. Многія партрэты састарэлі: напрыклад, фота коміка Джо Пешы датуецца 2009 годам, а актрысы Джын Трыплхорн, зоркі серыяла «Думаць як злачынец», — ажно 1992-м.
Прычына у палітыцы «Вікіпедыі»: усе выявы павінны быць свабодна ліцэнзаванымі, што выключае прафесійныя фотаздымкі, за якія фатографы хочуць атрымліваць грошы. Фатограф Джэй Дыксіт растлумачыў: «Прафесіяналы не выкладваюць свае працы ў „Вікіпедыю“, таму ў знакамітасцей звычайна дрэнныя здымкі, зробленыя выпадковымі людзьмі на тэлефон».
Група валанцёраў-фатографаў пад назвай WikiPortraits вырашыла змяніць сітуацыю. Суаўтар праекта Кевін Пайраві распавёў, што ідэя лунала даўно, але толькі ў 2024 годзе на фестывалі Sundance яны ўпершыню арганізавалі студыю для здымкаў якасных партрэтаў.
З таго часу фатографы WikiPortraits наведалі каля 10 фестываляў і цырымоній па ўсім свеце, зрабіўшы амаль 5000 свабодна ліцэнзаваных здымкаў знакамітасцей. Іх працы ўжо выкарыстоўваюцца ў артыкулах «Вікіпедыі» на 120 мовах і набіраюць да 80 мільёнаў праглядаў штомесяц.
Знакамітасці часта самі зацікаўлены абнавіць свае фота. Дыксіт згадаў выпадак з акцёрам Джэрэмі Стронгам са «Спадкаемцаў»: ён сам настойваў на фотасесіі, просячы замяніць здымак 2014 года. Праект таксама дапамагае зрабіць базу «Вікіпедыі» больш разнастайнай: фатографы імкнуцца больш здымаць недастаткова прадстаўленых асобаў, асабліва людзей з меншасцяў.
Нягледзячы на поспех, WikiPortraits сутыкаецца з цяжкасцямі: атрымаць акрэдытацыю на мерапрыемствы не заўсёды проста, а фінансаванне застаецца абмежаваным. Валанцёры выкарыстоўваюць уласнае абсталяванне і часта самі аплачваюць паездкі. Тым не менш да праекта ўжо далучыліся больш за 30 чалавек.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Проще и дешевле связаться с менеджером звезды и запросить напрямую нормальные фотки, какие они сами захотят разместить
да что там фотки знаменитостей. они даже фотографии памятников запрещают выкладывать. типа нарушение копирайта