Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Задума з крамай чат-ботаў OpenAI правалілася. Ёю ніхто не карыстаецца

Стаўка на кастамныя чат-боты, якія дапамогуць OpenAI пашырыць бізнэс, не апраўдалася. Праграмы ствараюць спецыфічны кантэнт і нават парушаюць правілы карыстання платформы.

Пакінуць каментарый

Financial Times адзначае, што самымі папулярнымі версіямі ChatGPT сталі адукацыйныя праекты, напрыклад, для пошуку і пераказу навуковых прац. Таксама попытам карысталіся дызайнерскія інструменты з генерацыяй выяў, перакладчыкі, генератары рэзюмэ і суправаджальных лістоў.

Некаторыя з праектаў могуць парушаць палітыку OpenAI, якая забараняе ствараць чат-боты, якія даюць фінансавыя, юрыдычныя і медыцынскія кансультацыі без ухвалення спецыялістаў. Іншыя боты выкарыстоўваюць у школах і ўніверсітэтах для стварэння кантэнту, які лёгка праходзіць праверку на арыгінальнасць.

Папулярнай стала праграма Finance Wizard — яе выкарыстоўвалі больш за 200 тысяч разоў. Яна нібыта прадказвае будучую дынаміку акцый, складае прагнозы на аснове гістарычных даных. У апісанні паказаная заява аб адмове ад адказнасці. Распрацоўшчык падкрэслівае, што гэта не інструмент фінансавых рэкамендацый, хоць фактычна праграма парушае палітыку OpenAI.

Нягледзячы на абяцанне Сэма Альтмана паклапаціцца аб адпаведнасці чат-ботаў палітыцы кампаніі, праблема дагэтуль не вырашаная. Аўдыторыя арыгінальнай версіі ChatGPT складае 100 мільёнаў карыстальнікаў, пры гэтым на кастамныя чат-боты ў лютым прыйшлося толькі 1,5% усіх наведванняў сайта з ПК.

Стратэгія OpenAI нагадвае спробу паўтарыць поспех крамы праграм App Store. Аднак карыстальнікі ў асноўным не разумеюць розніцы ў выкарыстанні арыгінальнай версіі ChatGPT і кастамных чат-ботаў. Эксперты адзначаюць яшчэ адную праблему сэрвісу — інтэрфейс сайта: чат-боты трэба выбіраць са спіса, кожны раз пераключаючы чаты. Гэта зніжае папулярнасць праграм.

OpenAI паказала кароткаметражкі створаныя з дапамогай відэагенератара Sora
OpenAI паказала кароткаметражкі, створаныя з дапамогай відэагенератара Sora
Па тэме
OpenAI паказала кароткаметражкі, створаныя з дапамогай відэагенератара Sora
Маркетплейс OpenAI заполонили боты нарушающие авторское право
Маркетплейс OpenAI заполонили боты, нарушающие авторское право
По теме
Маркетплейс OpenAI заполонили боты, нарушающие авторское право
OpenAI выпусціць прапампаваную GPT-5 у сярэдзіне года
OpenAI выпусціць прапампаваную GPT-5 у сярэдзіне года
Па тэме
OpenAI выпусціць прапампаваную GPT-5 у сярэдзіне года

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.