FTC патрабуе забароніць Meta манетызаваць даныя дзяцей

Федэральная гандлёвая камісія абвінаваціла кампанію ў парушэнні комплексу мер па абароне канфідэнцыйнасці даных дзяцей.

1 каментарый

Рэгулятар мяркуе, што Meta ўводзіла ў зман бацькоў адносна магчымасцей кантролю зносін іх дзяцей у сэрвісах кампаніі і скажала інфармацыю пра доступ да асабістых даных карыстальнікаў, якія Meta перадае іншым распрацоўшчыкам. Абвінавачванне заснаванае на меркаванні незалежнага эксперта ў канфідэнцыйнасці, які «выявіў некалькі прабелаў і слабых месцаў» у практыцы абароны канфідэнцыйнасці карыстальнікаў.

FTC прапанавала забараніць кампаніі манетызаваць даныя карыстальнікаў, маладзейшых за 18 гадоў. Таксама рэгулятар хоча забараніць выпуск новых прадуктаў або паслуг без дазволу адпаведнага эксперта ў пытаннях канфідэнцыйнасці. Акрамя таго, рэгулятар лічыць, што карыстальнікі самі маюць вырашаць, ці выкарыстоўваць ім тэхналогію распазнавання твараў. У кампаніі заяву FTC назвалі «палітычным трукам» і жаданнем «насаліць амерыканскаму бізнэсу».

Выручка Meta ўпершыню вырасла пасля трох кварталаў зніжэння. Метавёрс дагэтуль прыносіць страты
Па тэме
Выручка Meta ўпершыню вырасла пасля трох кварталаў зніжэння. Метавёрс дагэтуль прыносіць страты
Reuters: Meta зразумела, што значна адстала ў АІ-гонцы і цяпер выдаткоўвае мільярды на працэсары
Па тэме
Reuters: Meta зразумела, што значна адстала ў АІ-гонцы і цяпер выдаткоўвае мільярды на працэсары
Meta пачала скарачаць айцішнікаў, тысячы чалавек
Па тэме
Meta пачала скарачаць айцішнікаў, тысячы чалавек

Читать на dev.by