Крыптабіржа FTX абвясціла пра банкруцтва

Крыптавалютная біржа ініцыявала банкруцтва ў адпаведнасці з артыкулам 11 Кодэкса пра банкруцтва ЗША.

Пакінуць каментарый

У паведамленні кампаніі гаворыцца, што галоўны выканаўчы дырэктар біржы Сэм Бэнкман-Фрыд пакінуў сваю пасаду. «FTX і 130 афіляваных з ёй кампаній падалі заявы пра банкруцтва ў суд Дэлавэра, каб пачаць упарадкаваны працэс ацэнкі і манетызацыі актываў у інтарэсах усіх зацікаўленых асоб», — сказана ў паведамленні. Новым CEO кампаніі стане Джон Рэй III.

Раней найбуйнейшая крыптавалютная біржа Binance, якая планавала куплю актываў FTX, адмовілася ад угоды пасля правядзення due diligence. Сваё рашэнне кампанія патлумачыла выяўленымі памылкамі FTX у кіраванні сродкамі кліентаў, а таксама паведамленнямі пра расследаванні, якія ладзяцца амерыканскімі рэгулятарамі ў дачыненні да гэтай пляцоўкі.

Затым Бэнкман-Фрыд заявіў, што біржы патрабуецца фінансаванне ў памеры да $8 мільярдаў у сувязі з масавым вывадам сродкаў кліентамі. Паводле даных The Wall Street Journal, крыптабіржа пазычыла больш за палову сродкаў сваіх кліентаў у памеры $10 мільярдаў для Alameda Research, якая належыць Бэнкману-Фрыду.

«Я пашыўся ў дурні»: кіраўнік FTX шукае $8 млрд, каб уратаваць крыптабіржу ад банкруцтва
Па тэме
«Я пашыўся ў дурні»: кіраўнік FTX шукае $8 млрд, каб уратаваць крыптабіржу ад банкруцтва
Binance перадумала купляць неамерыканскі бізнэс FTX
Па тэме
Binance перадумала купляць неамерыканскі бізнэс FTX
Крыптавалютная біржа Binance вырашыла купіць канкурэнта FTX
Па тэме
Крыптавалютная біржа Binance вырашыла купіць канкурэнта FTX

Читать на dev.by