Gartner: палова кампаній, якія замянялі людзей ШІ-ботамі, вельмі хутка будуць вяртаць людзей
Зараз стала модна тлумачыць звальненні штучным інтэлектам, але на справе ўсё значна празаічней, піша Wall Street Journal. Усё часцей выкарыстоўваецца тэрмін AI washing, альбо «ШІ-адмыванне», калі кампаніі спісваюць скарачэнні на тэхналогію, хаця сапраўдныя прычыны — ранейшыя: падзенне продажаў, змена прыярытэтаў ці залішні наём у мінулыя гады.
Зараз стала модна тлумачыць звальненні штучным інтэлектам, але на справе ўсё значна празаічней, піша Wall Street Journal. Усё часцей выкарыстоўваецца тэрмін AI washing, альбо «ШІ-адмыванне», калі кампаніі спісваюць скарачэнні на тэхналогію, хаця сапраўдныя прычыны — ранейшыя: падзенне продажаў, змена прыярытэтаў ці залішні наём у мінулыя гады.
Напрыклад, заснавальнік Gather.dev Пітэр Бэл актыўна выкарыстоўвае ШІ-агентаў замест людзей у некаторых ролях і нават дае ім імёны і прыдумляе біяграфіі. Ён вялікі прыхільнік ШІ, але пры гэтым лічыць, што многія кіраўнікі моцна перабольшваюць ролю тэхналогіі ў звальненнях. Па яго словах, вельмі зручна спісаць скарачэнні на ШІ, бо гэта выглядае «разумна» і дапамагае патлумачыць падзенне выдаткаў. Кіраўнікі кампаній кшталту Amazon, Block і Atlassian таксама звязвалі звальненні з ШІ, але эканамісты і спецыялісты па машынным навучанні кажуць, што тэхналогіі пакуль не гатовыя масава замяняць людзей.
Гэта пацвярджаюць лічбы. Па дадзеных кансалтынгавай кампаніі Challenger, Gray & Christmas, у 2025 годзе ў ЗША звольнілі больш за 1,2 млн чалавек. Па ацэнцы аналітыкаў Forrester Research, з іх менш за 100 тысяч працоўных месцаў сапраўды зніклі з-за ШІ, гэта значыць адносна невялікая доля.
Кампаніі так часта гавораць пра ШІ, бо гэта падабаецца інвестарам: бізнес выглядае больш тэхналагічным і эфектыўным. Плюс гэта зручная фармулёўка для звальненняў: нешта кшталту «справа не ў табе, справа ў ШІ».
У доўгатэрміновай перспектыве ўплыў ШІ ўсё ж чакаецца. У Forrester прагназуюць, што да 2030 года каля 6,1% працоўных месцаў у ЗША могуць знікнуць з-за аўтаматызацыі. Па словах аналітыкаў, «гэта дрэнна, але не канец свету».
Пры гэтым некаторыя кампаніі скарачаюць людзей яшчэ да таго, як ШІ рэальна можа іх замяніць, спадзеючыся, што супрацоўнікі, якія застануцца, будуць хутчэй укараняць аўтаматызацыю і павышаць сваю прадуктыўнасць. Але такая стратэгія можа даць адваротны эфект. Напрыклад, у кліенцкай падтрымцы кампаніям часам прыходзіцца наймаць людзей назад, бо ШІ-сістэмы і інжынеры, якія іх абслугоўваюць, могуць каштаваць даражэй за аператараў, а кліенты злуюцца, калі не могуць пагаварыць з жывым чалавекам. Па прагнозе Gartner, палова кампаній, якія замянілі людзей ботамі ў падтрымцы, ужо да наступнага года будзе вымушана вярнуць частку супрацоўнікаў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.