Amazon — хутчэй, выключэнне: большасць ІТ-кампаній свету прытрымліваецца гібрыднага фармату

Апошнім часам некаторыя тэхналагічныя кампаніі, напрыклад, Amazon і Dell, гучна пастрожылі палітыку вяртання супрацоўнікаў у офіс, чым выклікалі сярод іх бурны пратэст. Аднак аналітыкі платформы Flex Index прыйшлі да высновы, што большасць кампаній у галіны пакуль выбірае гнуткі графік або аддаленую працу.

Пакінуць каментарый

У рамках даследавання, якое праводзілася ў чэрвені, была разгледжаная RTO-палітыка 2670 айцішных кампаній. На той момант 79% з іх былі «цалкам гнуткімі», то-бок не патрабавалі ад супрацоўнікаў пастаянна прысутнічаць у офісе. Гэта нават крыху больш, чым у чэрвені 2023 года.

Толькі 3% кампаній патрабуюць ад супрацоўнікаў вярнуцца ў офіс фултайм. 18% выбралі гібрыдны фармат, то-бок іх супрацоўнікам абавязкова трэба быць на месцы некалькі дзён на тыдзень.

У тэхнагігантах карціна крыху іншая. Было заўважана, што чым большая колькасць супрацоўнікаў у кампаніі, тым з большай верагоднасцю яна спынялася на гібрыднай сістэме.

Яе выбралі прыкладна тры чвэрці кампаній са штатам 25+ тысяч чалавек. Сярод кампаній, дзе працуе ад 500 да 5 тысяч чалавек, доля такіх была 37%. У параўнанні з чэрвенем мінулага года цяперашняе даследаванне паказвае, што ІТ-кампаніі ўсіх памераў паступова схіляюцца да гібрыднага фармату працы, прычым вялікія — нават актыўней.

Эксперты адзначаюць, што большасць працадаўцаў хацела б, каб іх работнікі заўсёды былі ў офісе. Але гэта выклікае раздражненне супрацоўнікаў, у якіх забіраюць прыемны бонус, звычайна нічога не прапаноўваючы наўзамен і не тлумачачы, для чаго гэта трэба. Таму гнуткасць становіцца важкім аргументам у барацьбе за таленты.

4 из 5 гендиректоров считают, что удалёнка умрёт в течение трёх лет
По теме
4 из 5 гендиректоров считают, что удалёнка умрёт в течение трёх лет
Все больше сотрудников возвращаются в офис
По теме
Все больше сотрудников возвращаются в офис
Как сотрудники Amazon отреагировали на возврат к пятидневке в офисе
По теме
Как сотрудники Amazon отреагировали на возврат к пятидневке в офисе

Читать на dev.by