Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Ці варта вучыцца на QA за $1300+ на год — досвед чалавека, які сышоў з дзяржслужбы

Яўген Р. апісаў для dev.by уражанні ад вучобы на тэсціроўшчыка на папулярнай расійскай платформе. Публікуем калонку без змен.

1 каментарый

Яўген Р. апісаў для dev.by уражанні ад вучобы на тэсціроўшчыка на папулярнай расійскай платформе. Публікуем калонку без змен.

— У кастрычніку мінулага года я нарэшце знайшоў у сабе сілы сысці з дзяржаўнай працы, пра што марыў апошнія гадоў сем, але ніяк не мог вырашыцца. Нейкі час адпачываў, а потым паўстала пытанне, чым займацца далей.

З 2011 года я працаваў на розных пасадах у органах дзяржаўнага кіравання і СМІ, але вяртацца ў гэтую сферу не хацелася ад слова зусім, хоць прапановы былі. І тут патрапілася падпрацоўка — аператарам чат-падтрымкі на «Яндэкс.Маркет». Як часовая занятасць — падыдзе, вырашыў я і ўжо пры канцы лістапада бадзёра адказваў кліентам пра прычыны затрымкі тавараў.

Працаваў я ў начныя змены, паміж камунікацыяй з кліентамі часу было дастаткова, і так паступова стаў падумваць аб тым, каб ажыццявіць яшчэ адну штуку, пра якую таксама даўно думаў — «увайсці ў ІТ». Каб не засыпаць вас непатрэбнымі падрабязнасцямі, скажу, што выбар мой упаў на прафесію тэсціроўшчыка — як тую, што лічыцца самай прыязнай для ўваходжання ў сферу і не патрабуе асаблівых ведаў.

Каб не памыліцца, я паспрабаваў бясплатную частку «Яндэкс.Практыкуму», і ў прынцыпе гатовы быў пайсці туды працягваць. І тут на вочы трапілася рэклама GeekBrains — і з гэтага моманту пачынаецца мая эпапея.

GeekBrains

GeekBrains — расійская кампанія ў сферы анлайн-адукацыі, заснаваная ў 2010 годзе. Адукацыйная платформа GeekBrains прапануе курсы па такіх напрамках, як праграмаванне, дызайн, маркетынг, кіраванне, аналітыка, распрацоўка гульняў і інш.

У 2016 годзе кампанія ўвайшла ў склад VK.У студзені 2022 года стала вядома, што адукацыйны холдынг, падкантрольны VK, у склад якога, акрамя GB, уваходзіць Skillbox, правёў скарачэнне супрацоўнікаў, патлумачыўшы яго «цэнтралізацыяй працэсаў» і «натуральным адтокам» людзей. Звальненні звязваюць з адмоўнымі фінансавымі вынікамі, з якімі кампаніі сутыкнуліся ў 2021 годзе.

Акрамя таго, 26 ліпеня ў Савелаўскі раённы суд Масквы быў пададзены другі калектыўны пазоў да платформы Geekbrains. Падставай для звароту ў суд стала адмова кампаніі вяртаць грошы за анлайн-курсы на пачатку навучання. Заяўнікамі сталі 102 студэнты, агульная сума пазову — 25,7 млн руб.

Пачатак

У канцы снежня 2021 я стаў студэнтам факультэта «Тэсціраванне праграмнага забеспячэння». Кошт за год — 1379 даляраў. Праграма першапачаткова планавалася такая: год разбіты на чатыры чвэрці, у кожную з якіх уваходзіць ад двух да чатырох асноўных курсаў. Таксама ёсць факультатывы на выбар і прадметы па-за чвэрцямі на жаданне (Git, «Базы даных», «Падрыхтоўка да сумоўя» і гэтак далей).

Пакуль ішлі навагоднія святы, я асвоіў некалькі ўводных лекцый, і вось 31 студзеня нарэшце пачалася асноўная частка праграмы першай чвэрці — курс «Асновы ручнога тэсціравання». Спачатку ўсё ішло добра і цікава — вэбінары працягласцю да дзвюх гадзін два разы на тыдзень (панядзелак і серада), паміж імі — выкананне хатніх заданняў, выкладчык дае зваротную сувязь — усё супер.

Падзеі 24 лютага практычна не паўплывалі на графік навучання — хутчэй, ужо мне як студэнту было не да заняткаў. Але ў цэлым на трэку лекцый гэта практычна ніяк не адбілася.

Вакацыі

На пачатку сакавіка стартаваў другі з абавязковых курсаў першай чвэрці — «Асновы тэст-аналітыкі», і вось тут стаіўся першы сюрпрыз. Куратар у чаце Тэлеграм абвясціла, што ўсіх студэнтаў з 6 да 16 сакавіка чакаюць вакацыі. Ну нічога, падумаў я, аджа якраз можна даглядзець прапушчаныя лекцыі і даздаць хатнія (у гэты момант я мяняў месца жыхарства і трохі выпаў з працэсу навучання). Так ці інакш, вакацыі прамінулі, пачаты курс у звыклым рэжыме таксама, — і тут здарыўся другі сюрпрыз.

На GeekBrains вырашылі, што вакацыі — гэта добрая практыка, і выступілі з аб’явай, што да канца года яны будуць яшчэ тройчы: 11 дзён у траўні, 10 дзён у жніўні і 10 дзён у кастрычніку–лістападзе.

Агулам — да працягласці навучання дадаўся месяц.

І з гэтым збольшага можна было б змірыцца, але далей цуды з раскладам працягнуліся.

Буткемп

У сярэдзіне красавіка другую чвэрць адкрываў абавязковы курс «Linux. Рабочая станцыя», які таксама прайшоў без эксцэсаў, калі не лічыць вакацый. 8 чэрвеня павінны быў пачацца другі асноўны курс другой чвэрці — «Тэсціраванне вэб-праграм», але тут чакаў сюрпрыз нумар тры. Забягаючы наперад, скажу, што гэты курс пачаўся толькі 20 жніўня, і вось чаму.

6 чэрвеня кіраўнікі гэтага цудоўнага партала вырашылі правесці так званы Буткемп працягласцю 45 дзён — серыю з 35 практычна штодзённых вэбінараў, мэтай якога дэкларавалі паўтарэнне пройдзенага і замацаванне навыкаў навучэнцаў. Пры гэтым на момант пачатку Буткемпа з 35 урокаў па тэмах, што я ўжо вывучыў на платформе, было 14 урокаў — астатнія былі па тэмах з курсаў, якія павінныя былі пачацца пасля Буткемпа. Вэбінары цягнуліся па 40-60 хвілін, і часцяком самі выкладчыкі сумленна прызнаваліся, што яны не ведаюць, навошта гэта прыдумалі і што з намі рабіць. Хатніх заданняў не было — лекцыі ішлі ў фармаце «паглядзелі — разбегліся».

Скончыўся Буткемп 20 ліпеня, у перыяд яго правядзення іншых курсаў не праводзілася, і гэта значыць, што да навучання дадалося яшчэ паўтара месяца. Агулам — ужо плюс два з паловай ад дамоўленага напачатку тэрміну.

Новая праграма

Адразу пасля заканчэння Буткемпа навучанне ў фармаце чвэрцяў павінна было працягнуцца, але тут зноў нешта пайшло не так. Пры канцы ліпеня на GeekBrains вырашылі, што самы час змяніць праграму! Прычым распрацавалі некалькі варыянтаў — акрамя карэкціровак у старым варыянце прыдумалі нейкую спецыялізацыю «Распрацоўшчык-Тэсціроўшчык», куды можна было перайсці бясплатна, але частку курсаў прыйшлося б праходзіць нанова.

І пакуль збіралі зваротную сувязь ад тых, хто хоча застацца на старой з карэкціроўкамі праграме, і ад тых, хто хоча перайсці на новую, што зрабілі? Правільна, аб’явілі вакацыі!

Вынік

Заканчваецца жнівень, ідзе восьмы месяц майго навучання. Профільных курсаў пакуль было ўсяго тры — кожны з 8 лекцый.

Правёўшы няхітрыя падлікі, выявім, што за час вучобы на GeekBrains на асноўнае навучанне было выдаткавана ўсяго 24 дні.

Дзеля справядлівасці скажу, што можна праходзіць і факультатыўныя курсы — я, напрыклад, вывучыў Git, «Базы даных», «Камп’ютарныя сеткі», цяпер праходжу HTML/CSS. Але ўся штука ў тым, што на курсы я пайшоў шмат у чым дзеля таго, каб камунікаваць з выкладчыкам як ужывую, так і атрымліваць зваротную сувязь па хатніх заданнях. А гэта магчыма толькі на асноўных курсах вэбінарнага фармату.

Дарэчы, тэорыю ў першай чвэрці далі вельмі нават нядрэнную, дый практыка там нічога. Я спрабаваў праходзіць сумоўі — ведаў хапае. Ды вось арганізацыя — нікуды не вартая. Калі прытрымлівацца старой праграмы, то сёння я б ужо быў у сярэдзіне трэцяй чвэрці, дзе вывучаў бы Java Core.

А замест гэтага разам з іншымі студэнтамі ў чаце мы штодня трасём куратара, каб атрымаць хоць нейкую інфармацыю.

Каб не трапіць у такую пастку, дам тэсціроўшчыкам-пачаткоўцам параду: ідзіце на YouTube. Там хапае бясплатных курсаў такога ж узроўню, і нават узроўнем вышэй. А ўжо потым будзеце прымаць рашэнне наконт далейшай вучобы.

Яўген абяцае падзяліцца выніковай часткай па заканчэнні курса, а таксама расказаць пра працэс пошуку працы ў ІТ.

ИТ-преподаватель не смог войти в айти. Пробовал самообучение бесплатные и платные курсы
ИТ-преподаватель не смог войти в айти. Пробовал самообучение, бесплатные и платные курсы
По теме
ИТ-преподаватель не смог войти в айти. Пробовал самообучение, бесплатные и платные курсы
Как войти в ИТ в 2022. Рассказывает преподаватель 10+ лет в профессии
Как войти в ИТ в 2022. Рассказывает преподаватель 10+ лет в профессии
По теме
Как войти в ИТ в 2022. Рассказывает преподаватель 10+ лет в профессии
Как управленец год пытался войти в ИТ. Не вошёл. Ушла жена-айтишница
Как управленец год пытался войти в ИТ. Не вошёл. Ушла жена-айтишница
По теме
Как управленец год пытался войти в ИТ. Не вошёл. Ушла жена-айтишница
«Айтишная зарплата – ловушка». Как после 9 лет в ИТ пробовать уйти за мечтой
«Айтишная зарплата — ловушка». Как после 9 лет в ИТ пробовать уйти за мечтой
По теме
«Айтишная зарплата — ловушка». Как после 9 лет в ИТ пробовать уйти за мечтой
Чытайце таксама
Какие курсы по тестированию пройти 2022 году для новичков и опытных специалистов
Какие курсы по тестированию пройти 2022 году для новичков и опытных специалистов
Какие курсы по тестированию пройти 2022 году для новичков и опытных специалистов
Профессия тестировщика стала одной из самых востребованных для входа в IT в последние несколько лет. Поэтому мы собрали эту подборку, чтобы вы знали, где на какие курсы тестировщика пойти в 2022 году и какую образовательную платформу выбрать для обучения. В подборке есть программы как для новичков, так и для специалистов, которые хотят повысить квалификацию и расширить свои компетенции. 
Як распрацоўшчык у Польшчы працаваў кур'ерам (але потым усё атрымалася)
Як распрацоўшчык у Польшчы працаваў кур'ерам (але потым усё атрымалася)
Як распрацоўшчык у Польшчы працаваў кур'ерам (але потым усё атрымалася)
@dzikpic, канал для айцішнікаў у Польшчы, расказаў гісторыю Аляксандра. Перад тым, як патрапіць у польскую кампанію, ён два месяцы дастаўляў ежу ў Glovo. Як гэта — ездзіць на ровары па 10-12 гадзін на дзень і чаму манікюршчыца зарабляе больш за распрацоўшчыка.
15 каментарыяў

Айцішнік купіў дом у Польшчы. Як атрымаць дазвол у 2022, калі адмоў большае
Айцішнік купіў дом у Польшчы. Як атрымаць дазвол у 2022, калі адмоў большае
Айцішнік купіў дом у Польшчы. Як атрымаць дазвол у 2022, калі адмоў большае
@dzikpic, канал для ІТ-экспатаў у Польшчы, расказвае гісторыю беларускага айцішніка, які купіў дом у Гданьску, з каментарамі эксперта. Абмеркаваць гісторыю можна ў чаце.
13 каментарыяў
Belka Games звольніла супрацоўнікаў у Беларусі, Расіі і Літве
Belka Games звольніла супрацоўнікаў у Беларусі, Расіі і Літве
Belka Games звольніла супрацоўнікаў у Беларусі, Расіі і Літве
22 каментарыя

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

Широко известно, что ГикБрейнс - это скам.