Гендырэктар Salesforce падзякаваў супрацоўнікам-бумерангам за ўнёсак у кампанію
Salesforce перавыканала план па прыбытку ў другім квартале, і з гэтай нагоды кіраўнік кампаніі Марк Беніёф выказаў удзячнасць «супрацоўнікам-бумерангам» за ўнёсак у агульную справу.
Salesforce перавыканала план па прыбытку ў другім квартале, і з гэтай нагоды кіраўнік кампаніі Марк Беніёф выказаў удзячнасць «супрацоўнікам-бумерангам» за ўнёсак у агульную справу.
«Многія хлопцы пажадалі вярнуцца і дапамагчы нам. Мы вельмі радыя зноў бачыць іх у сваіх шэрагах», — сказаў Беніёф у сераду падчас прэзентацыі вынікаў воблачнага гіганта за 2 квартал 2023 фіскальнага года. «Бумерангамі» называюць працаўнікоў, якія вяртаюцца працаваць у кампанію, адкуль нейкі час таму звольніліся.
За апошнія месяцы ў Salesforce вярнуліся тры топ-менеджары: прэзідэнт і дырэктар па прыбытку Мігель Мілана, дырэктар па маркетынгу Арыэль Келман і дырэктар па развіцці бізнэсу Кендал Колінз.
Мілана быў прэзідэнтам Salesforce International да 2019 года, пасля чаго сышоў у нямецкую кампанію Celonis, якая спецыялізуецца на апрацоўцы даных. Келман на працягу сямі гадоў займаў кіруючыя пасады ў прадуктовым маркетынгу ў Salesforce, пасля чаго ўзначальваў маркетынгавы аддзел у Amazon Web Services, а да мінулага года — у Oracle. Колінз працаваў у Salesforce ад 2004 ад 2012 года і сышоў выканаўчым віцэ-прэзідэнтам Salesforce Cloud. Апошнім часам ён быў дырэктарам па маркетынгу ў Okta.
Плюс бумерангаў, паводле слоў Беніёфа, у тым, што яны ведаюць кампанію, яе карпаратыўную культуру і як трэба працаваць. Бізнэсовец дадаў, што «за дзвярыма выстраілася доўгая чарга людзей», якія хацелі б вярнуцца ў Salesforce, і іх гатовыя прыняць назад. А таксама што цяпер кампанія не плануе праводзіць звальненні. Сёлета Salesforce скараціла 10% штату.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.