«Гэта крок у няправільным кірунку»: Microsoft раскрытыкавала новыя правілы Apple для распрацоўшчыкаў у ЕС

Кампанія выказала асцярогі, што прапанаваныя Apple змены ў App Store могуць негатыўна адбіцца на распрацоўшчыках і карыстальніках. Раней новыя правілы раскрытыкавалі кіраўнік Epic Games Цім Суіні і Spotify.

2 каментарыя

«Новая палітыка Apple — крок у няправільным кірунку. Спадзяемся, яны прыслухаюцца да водгукаў на прапанаваны імі план і будуць працаваць над больш інклюзіўнай будучыняй для ўсіх», — заявіла прэзідэнтка Xbox Сара Бонд.

Microsoft плануе запусціць уласную краму мабільных гульняў пад маркай Xbox. У каталогу будуць прадстаўленыя гульні Activision Blizzard, у тым ліку такія хіты як Call of Duty: Mobile і Candy Crush Saga. Раней Apple дазволіла размяшчаць у App Store кліенты воблачных гульнявых службаў.

Apple абвясціла аб увядзенні «асноўнага тэхналагічнага збору» (Core Technology Fee — CTF) для праграм у ЕС, якія будуць распаўсюджвацца праз іншыя пляцоўкі. За кожную ўсталёўку праграмы пасля 1 мільёна загрузак на год распрацоўшчык мае заплаціць 50 еўрацэнтаў.

Для праграм з App Store камісія праз чужыя сістэмы плацяжоў складзе 17%. Еўракамісар у пытаннях унутранага рынку Цьеры Брэтон заявіў, што рэгулятар прыменіць «рашучыя дзеянні», калі план Apple выявіцца «недастаткова добрым» для распрацоўшчыкаў.

Apple дазволіць чужыя крамы ў ЕС і многае іншае. Галоўнае
Па тэме
Apple дазволіць чужыя крамы ў ЕС і многае іншае. Галоўнае
«Гэта фарс і вымаганне»: Spotify выступіла супраць зменаў у App Store
Па тэме
«Гэта фарс і вымаганне»: Spotify выступіла супраць зменаў у App Store
«Гэта смеццевыя зборы»: кіраўнік Epic Games назваў змены ў App Store незаконнай схемай. Распрацоўшчыкі могуць збяднець
Па тэме
«Гэта смеццевыя зборы»: кіраўнік Epic Games назваў змены ў App Store незаконнай схемай. Распрацоўшчыкі могуць збяднець

Читать на dev.by