EPAM абышоў Google і Apple у рэйтынгу найлепшых месцаў для працы паводле версіі Glassdoor
Платформа Glassdoor апублікавала абноўлены рэйтынг найлепшых месцаў для працы. У новы топ-100 трапіў EPAM.
У рэйтынгу Glassdoor EPAM апынуўся на 25 месцы. Кампанія абышла такіх тэхналагічных гігантаў як Google (28 месца), Meta (52 месца), Apple (56 месца).
Успомнілі, што пісалі летась супрацоўнікі EPAM аб працы ў кампаніі на Glassdoor. Водгукі суб’ектыўныя, часам супярэчлівыя і ўяўляюць сабой асабістыя думкі каментатараў Glassdoor.
Сярод плюсоў:
- добрае месца для спецыялістаў junior-ўзроўню, «тут можна атрымаць воспыт працы»;
- магчымасці для прафесійнага росту;
- адладжаныя працэсы;
- шмат ільгот і бенефітаў;
- медстрахоўка;
- шмат праектаў, што дазваляе змяняць ролі, каманды і тэхналагічныя стэкі;
- аптымальны баланс паміж працай і асабістым жыццём;
- карпаратыўная культура;
- «ашаламляльныя людзі і атмасфера», «працуе шмат моцных тэхнічных спецыялістаў»;
- бясплатная вучэбная платформа з вялікай колькасцю курсаў;
- добрыя курсы англійскай мовы;
- аддаленая праца;
- падтрымка пры пераездзе;
- «стабільнасьць»;
- добрыя праекты;
- «кампанія клапоціцца пра супрацоўнікаў, імкнучыся звесці да мінімуму звальненні ў складаны перыяд для галіны».
Сярод мінусаў:
- заробак «ніжэйшы за рынак», «нізкі», «але для Беларусі нармальна»;
- «магчымасцяў для прасоўвання мала»;
- складана змяніць праект;
- «рэдка ацэньваюць прадукцыйнасць»;
- бюракратыя;
- «даводзіцца авертайміць»;
- «вельмі лёгка засесці ва ўласнай „бурбалцы“, у сваёй зоне камфорту, у састарэлым стэку тэхналогій, што тыпова для любой буйной кампаніі»;
- «неактуальны тэхналагічны стэк»;
- «немагчыма прыняць аніякія тэхнічныя або архітэктурныя рашэнні, паколькі іх заўсёды прымаюць кліенты»;
- «вам можа не пашанцаваць з кіраўніком — і гэта адаб’ецца на вашай зарплаце (хоць гэта не мой вопыт)»;
- «гэта карпарацыя з іерархіяй — незразумела, як расці. Як супрацоўнік, вы цалкам залежыце ад свайго рэсурснага менеджара і не можаце зрабіць амаль нічога, каб змяніць штосьці. Палітыка кампаніі палягае ў тым, каб плаціць як мага менш і не прасоўваць па службе — такое ў мяне склалася ўражанне».
Glassdoor — платформа, на якой супрацоўнікі кампаній могуць пакідаць каментары пра кампаніі і іх кіраўніцтва. Агульны рэйтынг кампаній Glassdoor выводзіць на аснове пяці параметраў, па якіх аўтары водгукаў выстаўляюць ацэнкі ад 1 да 5: карпаратыўная культура і каштоўнасці; баланс паміж працай і асабістым жыццём; топ-менеджмент; зарплаты і бонусы; магчымасці кар’ернага росту. Таксама можна даведацца, які працэнт супрацоўнікаў рэкамендуе кампанію для працы і падтрымлівае СЕО.
Читать на dev.by