Кіраўнік OpenAI Альтман стаў «гендырэктарам года» паводле версіі TIME
Часопіс TIME учора абвясціў «гендырэктара года». Ім стаў сузаснавальнік і лідар OpenAI Сэм Альтман.
Альтмана назвалі «адным з самых уплывовых і паважаных топ-менеджараў у свеце», а таксама «галоўным прарокам тэхналагічнай рэвалюцыі». Аўтары спіса падкрэслілі важкі ўклад кіраўніка даследчай кампаніі ў развіццё штучнага інтэлекту, у тым ліку за распрацоўку чат-бота ChatGPT, які ўжо змяняе правілы гульні ў самых розных сферах чалавечай дзейнасці.
«Распрацоўка суперынтэлекту стане праектам, які ахопіць усё грамадства. Мы хочам быць аднымі з тых, хто будзе фармаваць яго, але гэта не будзе справай адной кампаніі. Гэта будзе значна маштабней за любую асобна ўзятую кампанію», — кажа Альтман пра місію OpenAI.
У лістападзе рада дырэктараў раптам адправіла Альтмана ў адстаўку. Аднак ужо праз два дні ён разам з іншым кафаўндарам Грэгам Брокманам дамовіўся аб працы ў Microsoft. Рэдмандская кампанія была гатовая прыняць і тых, хто сабраўся сысці ўслед за ўлюбёным кіраўніком супрацоўнікаў OpenAI — ліст з такой пагрозай падпісалі 95% штату кампаніі, уключаючы часова пастаўленую на месца Альтмана СТО Міру Мураці. Зрэшты, пажар у OpenAI гарэў ярка, але нядоўга: усяго за пяць дзён ранейшага СЕО аднавілі на пасадзе.
Читать на dev.by