Google будзе пільна сачыць за наведвальнасцю офісаў і ўлічваць яе ў рэв’ю
Кампанія абнавіла палітыку гібрыднага фармату працы. Цяпер карпаратыўныя правілы пастрожаць.
Паводле даных CNBC, у лісце дырэктар па персаналу Фіёна Чыконі адзначыла, што «асабістага ўзаемадзеяння не заменіць нішто». У якасці прыкладу яна прывяла прадукты, паказаныя на канферэнцыі I/O і Google Marketing Live, калі каманды распрацоўшчыкаў працавалі «плячо ў плячо». Раней ад красавіка 2022 года супрацоўнікі меліся знаходзіцца ў офісе тры разы на тыдзень, аднак за наведвальнасцю сачылі не старанна. Цяпер наведвальнасць будзе ўлічвацца ў прамежкавых рэв’ю эфектыўнасці працы.
У лісце пазначана, што кампанія будзе разглядаць індывідуальна абставіны пропускаў, але тым, хто часта прагульвае, будуць адпраўляць напаміны. Калі пропускаў будзе зашмат, супрацоўнік абавязаны абмеркаваць сітуацыю з HR-менеджарам. Чыконі згадала тых, хто атрымаў дазвол працаваць цалкам аддалена, але жывуць побач з офісам Google. Яна параіла падумаць пра пераход на гібрыдны фармат, бо прысутнасць у офісе дазволіць «лепш за ўсё адчуць яднанне з супольнасцю Google».
Выданне адзначае, што ў лісце нагадалі пра права кампаніі адклікаць магчымасць поўнай аддаленай працы ў супрацоўніка, калі ў кампаніі зменяцца бізнэс-патрэбы. Цяпер такую магчымасць будуць даваць толькі ў выглядзе выключэння. Пастражэнне карпаратыўных правілаў звязваюць з «АІ-гонкай», у якой Google супернічае з Microsoft і жадае скараціць уцечкі інфармацыі. Таксама пра пераход на гібрыдны фармат працы абвясціла Amazon.
Читать на dev.by