Google дадасць свой чат-бот Bard у пашукавік

Кампанія плануе дадаць у свой пашукавік функцыі нейрасеткі Bard.

1 каментарый

Паводле слоў гендырэктара Google Сундара Пічаі, у кампаніі не падзяляюць меркавання пра тое, што чат-боты нясуць у сабе пагрозу інтэрнэт-пашукавікам. «Прастора магчымасцей, ва ўсякім выпадку, большая, ніж раней», — заявіў ён, адзначыўшы, што нейрасеткі могуць палепшыць працу пашукавіка і дазволіць адказваць на большую колькасць запытаў карыстальнікаў.

Google запусціла Bard у сакавіку, даўшы доступ да яго абмежаванай колькасці карыстальнікаў. Кампанія даўно займаецца распрацоўкай штучнага інтэлекту, аднак прэзентацыя GhatGPT ад Microsoft вымусіла Google фарсіраваць выпуск уласнага прадукту. Аднак чат-бот ад Google крытыкуюць праз няздольнасць нейрасеткі адрозніваць фэйкі і канспіралогію ад фактаў, праз што бот можа ўводзіць карыстальнікаў у зман.

Эксперты злавілі чат-бот Bard ад Google на распаўсюдзе канспіралогіі
Па тэме
Эксперты злавілі чат-бот Bard ад Google на распаўсюдзе канспіралогіі
Былы кіраўнік Google China распрацоўвае свой АІ
Па тэме
Былы кіраўнік Google China распрацоўвае свой АІ
Чатбот Microsoft «похоронил» чатбота Google после того, как он «похоронил» сам себя
По теме
Чатбот Microsoft «похоронил» чатбота Google после того, как он «похоронил» сам себя

Читать на dev.by