Інвестар: Google і Meta наймалі тысячы людзей рабіць нічога

Тысячы айцішнікаў у Google і Meta не займаюцца сур’ёзнай працай і былі нанятыя для дасягнення «пыхлівай метрыкі» наймання. Такое меркаванне выказаў інвестар і сябра «мафіі PayPal» Кіт Рабуа ў часе мерапрыемства кансалтынгавай фірмы Evercore.

6 каментарыяў

Рабуа лічыць, што бігтэхі наймалі зашмат і што звальненні для зніжэння выдаткаў, якія адбываюцца цяпер у галіне, варта было б праводзіць раней.

Паводле яго ацэнкі, тысячы людзей у Google і Meta доўгі час былі для мэблі: «Для ўсіх гэтых людзей няма занятку — гэта ўсё пустая праца. І цяпер выявілася, што ўсё, што яны робяць, гэта ходзяць на мітынгі», — сказаў ён.

А Google, паводле слоў Рабуа, наогул спецыяльна наймала лішніх інжынераў ды іншых айцішнікаў, каб яны не ішлі ў іншыя кампаніі. Пры гэтым ён назваў такую стратэгію «цалкам лагічнай». Але дадаў, што і інжынеры былі радыя «быць у штаце, сядзець за сталом і нічога не рабіць».

Некаторыя айцішнікі JPMorgan Chase мусяць апавяшчаць пра сыход за 6 месяцаў
Па тэме
Некаторыя айцішнікі JPMorgan Chase мусяць апавяшчаць пра сыход за 6 месяцаў

Меркаванне Рабуа падзяляюць іншыя прадстаўнікі Крэмніевай даліны, напрыклад, інвестар і генеральны партнёр Andreessen Horowitz Марк Андрысэн, які таксама лічыць, што ў кампаніях занадта раздзьмуты штат.

Рабуа разлічвае, што фокус ІТ-кампаній зрушыцца з мадэлі росту любой цаной на метрыкі рэнтабельнасці, напрыклад, даход на аднаго супрацоўніка. Ён кажа, што скарачэнне штату — адзін з найлепшых спосабаў захаваць і стварыць паток свабодных грашовых сродкаў.

Паводле даных layoffs.fyi, колькасць звольненых у 2022 годзе супрацоўнікаў, звязаных з ІТ, перавысіла 160 тысяч чалавек.

Айцішнікі сталі менш ахвотна пераходзіць у іншыя галіны
Па тэме
Айцішнікі сталі менш ахвотна пераходзіць у іншыя галіны
Эйчар Amazon кажа, што кампанія можа наймаць звольненых
Па тэме
Эйчар Amazon кажа, што кампанія можа наймаць звольненых

Читать на dev.by