Google Maps даў час да 1 снежня для пераносу даных геалакацыі лакальна
Кампанія змяніла прынцып захоўвання даных сэрвісу. Цяпер інфармацыя пра месца знаходжання карыстальніка захоўваецца на прыладзе карыстальніка.

«Храналогія» — гэта функцыя, у рамках якой даступныя новыя магчымасці для вашых даных. Каб і далей выкарыстоўваць храналогію, усталюйце новую версію праграмы «Google Карты». У адваротным выпадку вы можаце страціць даныя і доступ да вашай храналогіі на «Google Картах», — сказана ў паведамленні кампаніі. Такім чынам, магчымасць праглядаць гэтыя даныя ў вэб-версіі будзе выдаленая.
У электронных лістах, разасланых карыстальнікам, пазначана, што кампанія дае час да 1 снежня 2024 года захаваць старыя маршруты на прыладзе або стварыць рэзервовую копію. Бяздзейнасць можа прывесці да частковай або поўнай страты старых даных. Пры пропуску дэдлайну Google паспрабуе перанесці гісторыю за апошнія 90 дзён на першую прыладу, на якой карыстальнік увойдзе ў сістэму пасля 1 снежня.
Кампанія распачала гэтыя меры ў адказ на абвінавачванні ў тым, што Google уводзіла карыстальнікаў у зман і незаконна адсочвала іх перамяшчэнні, нават пры выключанай гісторыі месца знаходжання. Ад тых часоў Google урэгулявала спрэчку з некалькі штатамі ЗША і пагадзілася выплаціць $62 мільёны розным некамерцыйным арганізацыям у красавіку гэтага года. Пазоў, пададзены ў штаце Тэхас, дагэтуль знаходзіцца на разглядзе.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.