Google пакінула сотні мільёнаў смартфонаў без абнаўленняў бяспекі, а танныя смартфоны — без найноўшай Android

Google спыніла падтрымку Android 12 і 12L з 31 сакавіка — прылады, што працуюць на гэтых версіях сістэмы, больш не будуць атрымліваць абнаўленні бяспекі і застануцца без афіцыйнай абароны ад новых кіберпагроз. Пра гэта паведамляе Android Authority.

Пакінуць каментарый

Цяпер вытворцы прылад павінны будуць самастойна выпраўляць уразлівасці і ўкараняць патчы. Гэта па сілах буйным кампаніям, як Huawei, чыя фірменная абалонка EMUI заснаваная на Android 12. Аднак для брэндаў з абмежаванымі рэсурсамі гэта можа стаць праблемай. Эксперты раяць карыстальнікам абнавіць Android 12 і 12L да больш сучаснай версіі альбо замяніць прыладу.

Цяпер у свеце налічваецца больш за 3 мільярды актыўных прылад на базе Android. Паводле дадзеных StatCounter, версія пад нумарам 12 займае больш за 12% рынку.

Android 12 выйшла 4 кастрычніка 2021 года, а Android 12L — 7 сакавіка 2022-га. Такім чынам, тэрмін падтрымкі склаў каля 3,5 года, што адпавядае стандартнай практыцы Google па забеспячэнні бяспекі Android.

Акрамя гэтага, кампанія падвысіла мінімальныя патрабаванні да гаджэтаў для поўнай падтрымкі Android 15. Адно з іх датычыцца аб’ёму памяці: цяпер прылада абавязкова павінна мець не менш за 32 Гб пастаяннай памяці. Вытворцы дагэтуль выпускаюць «бюджэтнікі» толькі з 16 Гб — такое патрабаванне дзейнічала з выхадам Android 13.

Google паказала новую аперацыйную сістэму
Па тэме
Google паказала новую аперацыйную сістэму
ШІ-мадэлям больш падабаецца працаваць з iOS, чым з Android. Нават мадэлям Google
Па тэме
ШІ-мадэлям больш падабаецца працаваць з iOS, чым з Android. Нават мадэлям Google
Google цяпер будзе распрацоўваць Android за зачыненымі дзвярыма
Па тэме
Google цяпер будзе распрацоўваць Android за зачыненымі дзвярыма

Читать на dev.by