Google Play забараніў манетызацыю праграм расійскіх распрацоўшчыкаў
Пры канцы года кампанія пачне блакаваць плацяжы ў плацежных праграмах распрацоўшчыкаў з Расіі: стануць недаступныя ўнутрыгульнявыя пакупкі і абнаўленні падпісак.
Ад 26 снежня Google Play «на нявызначаны тэрмін» прыпыняе правядзенне плацяжоў за праграмы распрацоўшчыкам з банкаўскім рахункам, які зарэгістраваны ў Расіі. «Гэта азначае, што, пачынаючы ад 26 снежня 2024 года, мы будзем адхіляць усе спробы карыстальнікаў набыць вашыя платныя праграмы, здзейсніць пакупкі ў праграмах (уключаючы новыя падпіскі) і падоўжыць падпіскі праз Google Play плацяжы», — гаворыцца ў лісце, які цытуе Habr. Старыя плацяжы будуць праводзіцца да 15 студзеня.
У маі 2022 года Google забараніла расійскім распрацоўшчыкам загружаць і абнаўляць платныя праграмы ў Google Play. Таксама кампанія адключыла паказ рэкламы расійскім карыстальнікам, а затым і манетызацыю праглядаў на Youtube для расійскай аўдыторыі. Гэтая мера не закранула аўдыторый з іншых краін. Сэрвіс рэкламы Google AdSense цалкам спыніў дзейнасць у Расіі. У Беларусі акаўнты будуць дэактываваныя 13 снежня, апошнія выплаты кампанія плануе ажыццявіць 21-26 студзеня 2025 года.
Читать на dev.by