Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Google душыць стартап-экасістэму — Y Combinator

Y Combinator назваў Google «манапалістам» і заявіў, што кампанія штучна стрымлівае развіццё стартап-экасістэмы. Такое экспертнае заключэнне вядомы бізнэс-інкубатар зрабіў у рамках антыманапольнага разбору ў дачыненні да кампаніі ў ЗША.

2 каментарыя

У дакуменце гаворыцца, што з-за дамінавання Google вакол яе ўтварылася своеасаблівая «зона смерці» — інвестары пазбягаюць праектаў у сферы вэб-пошуку і ШІ, якія маглі б з ёй канкурыраваць. Аднак у YC адзначаюць, што стараюцца падтрымліваць стартапы, што ствараюць інструменты пытанне-адказ і агентныя ШІ-сістэмы, здольныя змяніць тое, як людзі ўзаемадзейнічаюць з інфармацыяй у сетцы.

«Google фактычна замарозіла рынкі вэб-пошуку і тэкставай рэкламы больш чым на дзесяцігоддзе», — сцвярджаюць у акселератары.

Пры гэтым не патрабуецца неадкладнага прымусовага падзелу кампаніі. Эксперты лічаць, што неабходна толькі спыніць антыканкурэнтныя практыкі Google — напрыклад, тое, што яна штогод выплачвае Apple мільярды долараў, каб заставацца пошукавікам па змаўчанні на айфонах. Таксама яны сцвярджаюць, што Google павінна прыняць меры, якія дапамогуць стартапам — напрыклад, адкрыць свой пошукавы індэкс, каб іншыя маглі трэніраваць на ім свае моўныя мадэлі.

Калі 10 інжынераў робяць працу 50-100: у Y Combinator яшчэ раз растлумачылі чаму вайб-кодынг — будучыня Крамянёвай даліны
Калі 10 інжынераў робяць працу 50-100: у Y Combinator яшчэ раз растлумачылі, чаму вайб-кодынг — будучыня Крамянёвай даліны
Па тэме
Калі 10 інжынераў робяць працу 50-100: у Y Combinator яшчэ раз растлумачылі, чаму вайб-кодынг — будучыня Крамянёвай даліны

Калі ж Google не пойдзе на такія захады цягам бліжэйшых 5–10 гадоў, то ўлады, на думку YC, маглі б прымусіць яе аддзяліць некаторыя падраздзяленні.

TechCrunch адзначае, што такая пазіцыя інкубатара можа падацца нечаканай на фоне леташніх партнёрстваў з Google — у прыватнасці, Google Cloud даў стартапам YC доступ да выдзеленага кластара графічных працэсараў Nvidia. А ў снежні Лары Пэйдж асабіста выступаў на мерапрыемстве YC. Таксама раней Google інвеставала ў стартапы YC або набывала іх.

З іншага боку, YC цесна звязаны з OpenAI — прамым канкурэнтам Google у сферы пошуку. CEO OpenAI Сэм Альтман раней узначальваў YC.

Google плаціць былым супрацоўнікам каб тыя не далучаліся да канкурэнтаў
Google плаціць былым супрацоўнікам, каб тыя не далучаліся да канкурэнтаў
Па тэме
Google плаціць былым супрацоўнікам, каб тыя не далучаліся да канкурэнтаў
Чытайце таксама
«Бурбалка? Не, не чулі». Бігтэхі сказалі, што працягнуць шалёна марнаваць грошы на ШІ
«Бурбалка? Не, не чулі». Бігтэхі сказалі, што працягнуць шалёна марнаваць грошы на ШІ
«Бурбалка? Не, не чулі». Бігтэхі сказалі, што працягнуць шалёна марнаваць грошы на ШІ
1 каментарый
YouTube прапанаваў супрацоўнікам звальняцца па ўласным жаданні
YouTube прапанаваў супрацоўнікам звальняцца па ўласным жаданні
YouTube прапанаваў супрацоўнікам звальняцца па ўласным жаданні
2 каментарыя
Google прадставіла ШІ-сэрвіс для маркетынгавых кампаній
Google прадставіла ШІ-сэрвіс для маркетынгавых кампаній
Google прадставіла ШІ-сэрвіс для маркетынгавых кампаній
GitHub сабраў ШІ-агентаў OpenAI, Google і Anthropic у адным месцы
GitHub сабраў ШІ-агентаў OpenAI, Google і Anthropic у адным месцы
GitHub сабраў ШІ-агентаў OpenAI, Google і Anthropic у адным месцы

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Anonymous
Anonymous
1

BigTech давно уже не является сферой инноваций https://www.theatlantic.com/magazine/archive/2020/01/wheres-my-flying-car/603025/

0

Суд же вроде признал гугл монополистом, и велел разделить, нет?