Google «усцешаная» тым, што Amazon бачыць у ёй пагрозу

Ва ўнутраных гайдах для спецыялістаў па продажах Amazon патрабуе прыніжаць магчымасці сваіх буйных канкурэнтаў, напрыклад, Google.

1 каментарый

Так, сэйлзам воблачнага сэрвісу AWS загадана пазіцыянаваць як канкурэнтную перавагу над Google і Microsoft тое, што кампанія робіць кастамныя крэмніевыя працэсары і АІ-чыпы. А таксама рабіць акцэнт на абмежаванасці спектру мадэляў, прапанаваных Google.

Google гэта не моцна радуе: «Мы ўсцешаныя тым, што [Amazon] турбуецца пра нас, але выдумка не становіцца фактам проста таму, што хтосьці ў яе верыць», — сказаў прадстаўнік кампаніі ў каментары Business Insider.

Ён дадаў, што АІ-інфраструктура Google забяспечвае найлепшую прадукцыйнасць, бяспеку і суадносіны выдаткаў і эфектыўнасці, а таксама што кампанія прапаноўвае доступ да шырокага спектру AI-мадэляў — больш як 150, уключаючы хатнія, чужыя і оўпэнсорсныя.

ИИ-бот сэкономил Amazon 4500 лет разработки при обновлении Java
По теме
ИИ-бот сэкономил Amazon 4500 лет разработки при обновлении Java

Google доўгі час лічылася лідарам у сферы АІ, але потым на рынку з’явіўся чат-бот ChatGPT ад OpenAI, які пахіснуў пазіцыі тэхнагіганта. Amazon дамінуе на рынку воблачных вылічэнняў, але выбухны рост папулярнасці OpenAI вывеў яе наперад у генератыўным АІ. У матэрыялах Amazon для сэйлзаў гаворыцца, што некаторыя кліенты AWS запускалі свае першыя праекты менавіта на тэхналогіі OpenAI, а не AWS.

У Amazon у каментары падкрэслілі, што AWS дае больш сэрвісаў генератыўнага АІ, чым любы іншы воблачны правайдар. І дадалі, што ўсяго толькі хочуць растлумачыць кліентам, што менавіта AWS з’яўляецца самай лепшай, простай і прадукцыйнай платформай для стварэння праграм на аснове генератыўнага АІ.

1,5 года, 0 выполненных задач, $370K зп: сотрудник Amazon похвастался, как ему работается в техногиганте
По теме
1,5 года, 0 выполненных задач, $370K зп: сотрудник Amazon похвастался, как ему работается в техногиганте
Amazon помогает китайским компаниям легко обходить американские санкции на чипы и ИИ 
По теме
Amazon помогает китайским компаниям легко обходить американские санкции на чипы и ИИ

Читать на dev.by