Google паабяцала не пастрожваць RTO-палітыкі — але таксама з умовай

Google пакуль не збіраецца прымушаць супрацоўнікаў хадзіць у офіс пяць дзён на тыдзень, як гэта зрабіла Amazon, піша Business Insider. Пра гэта кіраўніцтва кампаніі паведаміла ім на сходзе ў верасні, каб развеяць асцярогі, што яна можа ўзяць прыклад з канкурэнта.

Пакінуць каментарый

Amazon абвясціла аб увядзенні пяцідзёнкі ад 2025 года ў мінулым месяцы. Гэта прымусіла некаторых яе супрацоўнікаў задумацца пра пераход у больш гнуткія кампаніі, уключаючы Google, дзе быць у офісе трэба толькі тры дні.

На нядаўнім сходзе ў Google адное з самых частых пытанняў да менеджменту тычылася яе пазіцыі наконт аддаленай працы, расказалі выданню два супрацоўнікі.

Супрацоўнікі Amazon ад злосці на RTO рассылаюць рэзюмэ па іншых кампаніям
Па тэме
Супрацоўнікі Amazon ад злосці на RTO рассылаюць рэзюмэ па іншых кампаніям

Віцэ-прэзідэнт Google у пытаннях аплаты працы і бонусаў Джон Кейсі запэўніў супрацоўнікаў, што бягучая сістэма працуе спраўна і нічога мяняць не плануецца, але падкрэсліў, што кампаніі важна, каб яны наведвалі офіс хоць бы тры дні на тыдзень. Гендырэктар Сундар Пічаі зрабіў тоўсты намёк, дадаўшы, што супрацоўнікі павінны не забываць аб прадукцыйнасці ў тыя дні, калі працуюць з дому, каб RTO-палітыка заставалася гнуткай.

У Google выданню пацвердзілі словы двух топаў, але далейшых каментароў не далі.

Нягледзячы на гэта некаторыя супрацоўнікі ўсё роўна баяцца, што рана ці позна ад іх запатрабуюць працаваць у офісе фултайм. Апошнім часам на ўсеагульных мітынгах Пічаі казаў, што некаторым супрацоўнікам, напрыклад, хардверных каманд, трэба быць на месцы чатыры дні на тыдзень.

«Людзі хвалююцца, бо Google ідзе за павевамі ў індустрыі», — падзяліўся адзін з супрацоўнікаў. Яму здаецца, што кіраўніцтва кампаніі вельмі лёгка пераабуваецца. Яшчэ адзін пагадзіўся, што цяперашнія заявы менеджараў не застрахоўваюць ад нічога ў будучыні.

Среди удалёнщиков на треть ниже текучесть при той же продуктивности
По теме
Среди удалёнщиков на треть ниже текучесть при той же продуктивности
Microsoft паабяцала не ўводзіць пяцідзёнкі, як Amazon. Ды ёсць адное «але»
Па тэме
Microsoft паабяцала не ўводзіць пяцідзёнкі, як Amazon. Ды ёсць адное «але»
Dell приказала части сотрудников перейти на пятидневку
По теме
Dell приказала части сотрудников перейти на пятидневку
Google папрасіла супрацоўнікаў шэрыць сталы — і чаргаваць дні ў офісе, каб усім хапіла
Па тэме
Google папрасіла супрацоўнікаў шэрыць сталы — і чаргаваць дні ў офісе, каб усім хапіла

Читать на dev.by