Google прайграла суд на $2,7 млрд у ЕС

Google не ўдалося аспрэчыць буйны антыманапольны пазоў у ЕС, піша Reuters: Еўрапейскі суд у Люксембургу ў аўторак пакінуў у сіле штраф памерам €2,42 млрд ($2,7 млрд), накладзены на амерыканскую кампанію рэгулятарамі ЕС.

Пакінуць каментарый

Штраф быў выпісаны Еўрапейскай камісіяй у 2017 годзе. Кампанію абвінавацілі ў тым, што яна злоўжывае ўласным сэрвісам параўнання цэн на тавары, каб атрымаць несправядлівую перавагу над менш буйнымі еўрапейскімі канкурэнтамі.

Суд падтрымаў рашэнне ЕК, адзначыўшы, што справа не столькі ў дамінаванні кампаніі на рынку, колькі ў нядобрасумленнай эксплуатацыі ёю свайго становішча.

Гэта адзін з трох антыманапольных штрафаў, накладзеных на кампанію ў ЕС за апошнія дзесяць гадоў. У цэлым за розныя неканкурэнтныя практыкі тэхнагігант быў пакараны тут на €8,25 млрд.

Apple прымусяць выплаціць Ірландыі €13 млрд за падатковыя парушэнні. Рашэння няможна абскардзіць
Па тэме
Apple прымусяць выплаціць Ірландыі €13 млрд за падатковыя парушэнні. Рашэння няможна абскардзіць
Apple заставят выплатить Ирландии €13 млрд за налоговые нарушения. Решение нельзя обжаловать
По теме
Apple заставят выплатить Ирландии €13 млрд за налоговые нарушения. Решение нельзя обжаловать

Читать на dev.by