Google стварыла аналаг ChatGPT раней за OpenAI, але спалохалася рызык

Генеральны дырэктар Microsoft AI Мустафа Сулейман заявіў, што Google быў блізкі да запуску ўласнага чат-бота ўзроўню ChatGPT задоўга да з’яўлення прадукту ад OpenAI.

Пакінуць каментарый

Паводле Сулеймана, яшчэ падчас яго працы ў Google была створана моўная мадэль LaMDA, якую ён называе «ChatGPT да ChatGPT». «Мы былі ў роспачы: у нас на руках быў прадукт будучыні, але кампанія не змагла наважыцца на запуск», — распавёў ён.

Большая частка каманды асцерагалася, што ў мадэлі будуць «галюцынацыі», а яе ўкараненне негатыўна адаб’ецца на асноўным пошукавым бізнесе Google. Іншая частка супрацоўнікаў, наадварот, бачыла ў LaMDA перспектыву развіцця пошукавых тэхналогій.

У выніку, не здолеўшы пераканаць кіраўніцтва, Сулейман пакінуў кампанію і заснаваў Inflection AI, дзе разам з камандай здолеў прыцягнуць $1,5 мільярда інвестыцый і стварыць уласны ШІ — Pi (Personal Intelligence), арыентаваны на эмацыйны інтэлект.

Паводле Сулеймана, іх прадукт з’явіўся на рынку прыкладна за сем месяцаў да запуску ChatGPT ад OpenAI, аднак менавіта ChatGPT стаў сусветнай сенсацыяй дзякуючы ўдаламу моманту выхаду.

Эксперт лічыць, што лёс тэхналагічных прадуктаў часта вырашаецца не толькі іх якасцю, але і часам выхаду на рынак: «Калі б мы запусціліся крыху раней — магчыма, зараз бы ўвесь свет гаварыў не пра ChatGPT, а пра Pi».

OpenAI запусціла ChatGPT Agent — цяпер ШІ кіруе камп’ютарам за вас
Па тэме
OpenAI запусціла ChatGPT Agent — цяпер ШІ кіруе камп’ютарам за вас
У OpenAI назвалі чатыры навыкі, якія трэба развіваць у дзяцей у свеце ШІ
Па тэме
У OpenAI назвалі чатыры навыкі, якія трэба развіваць у дзяцей у свеце ШІ
У ChatGPT з’явіцца анлайн-крама, а OpenAI будзе браць камісіі з пакупак
Па тэме
У ChatGPT з’явіцца анлайн-крама, а OpenAI будзе браць камісіі з пакупак

Читать на dev.by