Google хоча забіць Duolingo новымі функцыямі ў перакладчыку
Кампанія прэзентавала эксперыментальныя інструменты для вывучэння моў у аплікацыі Google Translate. Цяпер сэрвіс не толькі перакладае тэксты і гаворку, але і дапамагае практыкаваць замежныя мовы з дапамогай індывідуальных практыкаванняў.
Новая функцыя Practice дазваляе выбраць узровень валодання мовай і мэты навучання — напрыклад, падрыхтоўку да паездкі, зносіны ў сям'і або прафесійныя сітуацыі.
На аснове гэтых дадзеных Translate фарміруе сцэнары: карыстальнік можа трэніраваць аўдзіраванне (выбіраць пачутыя словы) або маўленне (адпрацоўваць вымаўленне ў дыялогу). Аплікацыя адсочвае прагрэс і адаптуе практыкаванні.
Функцыя ўжо даступная ў бэта-версіі для Android і iOS. Пакуль падтрымліваюцца наступныя камбінацыі: англамоўныя карыстальнікі могуць вучыць іспанскую і французскую; носьбіты іспанскай, французскай і партугальскай — англійскую.
Яшчэ адно абнаўленне — палепшаны Live Translate, які дазваляе весці жывы дыялог з чалавекам, які гаворыць на іншай мове. Аплікацыя адначасова паказвае транскрыпцыю і агучвае пераклад.
Тэхналогія ўмее ўлічваць паўзы, акцэнты і інтанацыі, што робіць зносіны больш натуральнымі, нават у шумных месцах накшталт аэрапорта ці рэстарана.
Сэрвіс працуе ўжо сёння ў ЗША, Індыі і Мексіцы і падтрымлівае больш за 70 моў, уключаючы арабскую, французскую, хіндзі, карэйскую, іспанскую і тамільскую.
Читать на dev.by