Google звольніла яшчэ больш за 20 чалавек праз антыізраільскія пратэсты

Паводле даных прафсаюзнай групы «No Tech for Apartheid», кампанія звольніла яшчэ больш за 20 супрацоўнікаў пасля папярэдніх звальненняў праз унутраныя пратэсты. Работнікі былі незадаволеныя кантрактам з Ізраілем.

2 каментарыя

Паводле даных The Verge, у выніку гэтых дадатковых звальненняў агульная колькасць звольненых супрацоўнікаў перавысіла 50 чалавек. Раней кампанія звольніла 28 супрацоўнікаў, якія зладзілі 8-гадзінную сядзячую забастоўку. Яны пратэставалі супраць супрацоўніцтва кампаніі з ізраільскімі ўладамі.

Пратэстоўцы былі незадаволеныя Project Nimbus — кантрактам з Ізраілем у памеры $1,2 мільярда. У рамках дамовы Google дае воблачныя паслугі і дата-цэнтры ізраільскаму ўраду. Таксама ў праекце ўдзельнічае Amazon. У часе пратэстаў былі арыштаваныя 9 работнікаў у офісах кампаніі ў Нью-Ёрку і каліфарнійскім Санівэйле.

Google звольніла каля 30 чалавек за пратэсты супраць супрацоўніцтва з Ізраілем
Па тэме
Google звольніла каля 30 чалавек за пратэсты супраць супрацоўніцтва з Ізраілем
У Google новыя скарачэнні, некаторых рэлакуюць за мяжу
Па тэме
У Google новыя скарачэнні, некаторых рэлакуюць за мяжу
Сооснователь Google Brain вошёл в правление Amazon
По теме
Сооснователь Google Brain вошёл в правление Amazon

Читать на dev.by