Google выпусціла мадэль Gemma 3 для распрацоўшчыкаў
Кампанія выпусціла Gemma 3, новую адкрытую мадэль штучнага інтэлекту, прызначаную для распрацоўшчыкаў. Яна дазваляе ствараць аплікацыі, якія могуць працаваць лакальна на працоўных станцыях і смартфонах.
Гэтая мадэль з’яўляецца часткай сямейства Gemma, створанага на аснове тэхналогій Gemini 2.0. Gemma 3 пазіцыянуецца як «лепшая ў свеце мадэль для аднаго паскаральніка», пераўзыходзячы канкурэнтаў, такіх як Llama-405B, DeepSeek-V3 і o3-mini, пры працы на адной відэакарце. Яна аптымізаваная для абсталявання Nvidia і іншых ШІ-паскаральнікаў. Даступныя версіі з 1, 4, 12 і 27 млрд параметраў.
Gemma 3 падтрымлівае больш за 35 моў, а таксама мае папярэднюю падтрымку для больш чым 140 моў. Распрацоўшчыкі могуць выкарыстоўваць яе для стварэння ШІ-сэрвісаў і аплікацый, якія патрабуюць аналізу тэксту, выяў і кароткіх відэа. Абноўлены кампанент аналізу відэа цяпер падтрымлівае запісы высокага разрознення і нестандартныя фарматы кадраў.
Для забеспячэння бяспекі Google таксама прадставіла ShieldGemma 2 — інструмент праверкі бяспекі выяў, які выяўляе кантэнт далікатнага характару і матэрыялы з выявамі гвалту. Мадэль можна пратэставаць у AI Studio, а таксама спампаваць бясплатна з Hugging Face, Ollama і Kaggle.
Акрамя таго, для акадэмічных даследчыкаў даступная праграма, якая прапануе крэдыты Google Cloud на суму $10 000 для паскарэння даследаванняў на базе Gemma 3.
Читать на dev.by