У Беларусі актыўна будуюць дзяржаўныя майнінгавыя фермы. Яны дапамогуць падняць эканоміку?
Ва ўладаў Беларусі новая ідэя, як папоўніць бюджэт: будаваць і развіваць майнінгавыя фермы. Расказваем, што пра гэта вядома і ці будзе працаваць.
Ва ўладаў Беларусі новая ідэя, як папоўніць бюджэт: будаваць і развіваць майнінгавыя фермы. Расказваем, што пра гэта вядома і ці будзе працаваць.
У апошні час улады Беларусі асабліва актыўна ўзяліся за здабычу крыптавалют.
Магчыма, беларускія чыноўнікі натхніліся прыкладам Бутана. Выкарыстоўваючы лішкі гідраэлектраэнергіі, гэта невялікае горнае каралеўства з 2020 года намайніла 12 000 біткоінаў (прыкладна $1,3 млрд па бягучым курсе) і давяло крыптавалютны рэзерв да 40% ВУП — з яго, напрыклад, фінансуюць надбаўкі да заробкаў дзяржслужачых.
Для некаторых краін майнінг крыптавалют ужо прывёў да праблем у энергетыцы.
Так, майнінг Эфіопіі, які бурна разіваецца, ў 2025 годзе, як чакаецца, асвоіць восем тэрават-гадзін электраэнергіі — каля траціны ўсяго спажывання ў дзяржаве. Кошты на яе будуць расці, пры гэтым амаль палова насельніцтва гэтай краіны не мае доступу да надзейнага электразабеспячэння.
У Кувейце майнінг прывёў да перагрузкі сетак і справакаваў сапраўдны энергетычны крызіс. У канцы красавіка 2025 года ўлады пачалі рэпрэсіі супраць майнераў. У Эль-Вафры, самым паўднёвым раёне Кувейта, сілавікі правялі рэйд па 100 дамах, у якіх спажывалася анамальна вялікая колькасць электрычнасці. Пасля гэтага яе расход скараціўся на 55%.
У лістападзе 2024 года Расія забараніла майнінг крыпты ў некалькіх рэгіёнах Сібіры і ў акупаваных рэгіёнах Украіны. А ў самым пачатку 2025 года забарону на майнінг увёў урад Косава.
У цэлым майнінг дзяржаўных маштабаў хутчэй характэрны для не вельмі развітых краін. У Еўропе і ЗША спрабуюць атрымліваць выгады ад крыптавалют, але ў рамках больш складаных юрыдычных і фінансавых аперацый.
Ці могуць майнінгавыя фермы прывесці да праблем з электразабеспячэннем?
У 2023–2025 гадах Беларусь прапаноўвала параўнальна нізкія тарыфы на электраэнергію, асабліва для прамысловых спажыўцоў. Сярэдняя цана складала каля 5–6 цэнтаў USD за кВт·г, што знаходзіцца на мяжы рэнтабельнасці для майнінгу пры бягучых курсах крыптавалют. Для параўнання, у Казахстане цэны ў раёне 3-5 цэнтаў, у РФ — 4-6 цэнтаў.
Так, маштабнае развіццё майнінгу можа стварыць нагрузку на інфраструктуру, асабліва ў рэгіёнах з абмежаванай прапускной здольнасцю сетак. Эксплуатацыя БелАЭС дазволіць павялічыць унутраныя энергетычныя магутнасці, але ва умовах эканамічнага крызісу і дэфіцыту валютных паступленняў няма гарантый, што ўрад не будзе павышаць тарыфы або пераразмяркоўваць энергію на карысць дзяржпрадпрыемстваў.
У дадатак існуюць асцярогі, што прыярытэтнае абслугоўванне майнінгавых фермаў можа паўплываць на даступнасць энергарэсурсаў для іншых сектараў эканомікі: ЖКГ і аграпрамысловасці.
Умовы ў Беларусі наогул прывабныя для майнінгу?
Беларусь адной з першых на постсавецкай прасторы зрабіла спробу інстытуцыяналізаваць крыптавалютны сектар. Яшчэ ў 2017 годзе быў падпісаны Указ № 8 «Аб развіцці лічбавай эканомікі», які зафіксаваў легалізацыю майнінгу, абмену і захоўвання крыптавалют. Ён таксама ўсталяваў часовыя падатковыя канікулы для рэзідэнтаў Парка высокіх тэхналогій (ПВТ) у гэтай сферы. Усё гэта дазволіла пазіцыянаваць Беларусь як «рэгулятарны аазіс» для ўдзельнікаў індустрыі, асабліва на фоне абмежаванняў у суседніх краінах.
Да канца 2025 года ў Беларусі дзейнічае рэжым падатковых канікул для рэзідэнтаў ПВТ, якія займаюцца крыптавалютамі. Яны вызвалены ад падатку на прыбытак, ПДВ, падаходнага падатку і іншых збораў па аперацыях, звязаных з майнінгам, абменам, захоўваннем і выпускам токенаў. Фармальна гэта робіць падатковую нагрузку нулявой. Зараз гэта адна з самых мяккіх сістэм у свеце, асабліва ў параўнанні з суседнімі краінамі.
Зрэшты, у гэтым годзе правілы гульні змяніліся, і фізасобам ужо трэба плаціць падатак з крыптавалютных даходаў, калі яны атрыманы за межамі ПВТ.
Мы па-ранейшаму маем прывабныя ўмовы для інвестараў. Але гэтая прывабнасць моцна абмежавана фактарамі прававой і палітычнай нявызначанасці. Адсутнасць незалежнай судовай сістэмы, высокі ўзровень дзяржаўнага кантролю над эканомікай, міжнародныя санкцыі і нізкі ўзровень абароны інвестараў істотна зніжаюць давер з іх боку.
У выніку перавагамі беларускага заканадаўства могуць скарыстацца хіба што рэгіянальныя гульцы, якія маюць досвед працы ў краінах з аналагічным інстытуцыйным асяроддзем. Для буйных заходніх інвестараў рызыкі пакуль значна перакрываюць магчымыя выгады.
Падатковы рэжым для майнінгу ў Беларусі сапраўды выйграе ў кароткатэрміновай перспектыве за кошт падатковых паслабленняў, асабліва ў рамках ПВТ. Але доступ да гэтых ільгот абмежаваны — яны даюцца не аўтаматычна, а ў выніку ўзгаднення з адміністрацыяй Парку.
Фактычна гэта бар’ер для ўваходу і палітычны фільтр, якія зніжаюць агульную прадказальнасць сістэмы.
Частковая міжнародная ізаляцыя і санкцыі ўплываюць на доступ да сучаснага майнінгавага абсталявання?
Санкцыі сур’ёзна ўскладняюць закупку абсталявання ў афіцыйных пастаўшчыкоў, асабліва прадукцыі амерыканскіх і тайваньскіх вытворцаў (Bitmain, MicroBT і інш.).
Дастаўка абсталявання ў Беларусь напрасткі стала немагчымай, і ўвоз ідзе ў абыход — часцей за ўсё праз ААЭ, Турцыю, Арменію або Казахстан. Гэта павышае кошт і рызыкі паставак, зніжае гарантыі якасці і пасляпродажнага абслугоўвання. Акрамя таго, санкцыі абмяжоўваюць доступ да спецыялізаванага ПЗ і воблачных сэрвісаў маніторынгу і аптымізацыі.
— Асноўным легальным каналам застаюцца крыптавалютныя платформы, акрэдытаваныя ПВТ. У іх ліку — біржы кшталту Currency.com і некалькі абменных сэрвісаў. Яны забяспечваюць канвертацыю ў фіят, але ва ўмовах санкцыйнага ціску і абмежаванняў на міжнародныя пераводы іх магчымасці абмежаваныя. Банкаўская сістэма краіны не інтэграваная з глабальнымі плацежнымі шлюзамі, такімі як SWIFT або SEPA, у поўным аб’ёме, што ўскладняе легальны вывад сродкаў за мяжу. А гэта сур’ёзны стрымліваючы фактар для замежных інвестараў.
Па-за ПВТ працуюць нефармальныя абменнікі і P2P-платформы (напрыклад, праз Telegram і Binance P2P). Аднак яны нелегальныя, і іх выкарыстанне можа пацягнуць адміністрацыйнае пакаранне. У цэлым, беларускі рынак канвертацыі развіты ўмерана. І застаецца пад кантролем спецслужб і фінансавых рэгулятараў.
З іншага боку, кола кампаній, дапушчаных да майнінгу ў спрыяльных умовах ПВТ, застаецца досыць вузкім. З-за чаго з’яўляюцца заканамерныя пытанні.
Улады Беларусі ўспрымаюць майнінг як аснову для развіцця больш шырокай крыптаэканомікі і блокчэйн-індустрыі? Ці як часовую, сітуацыйную магчымасць зарабіць валюту?
— На дадзены момант дзяржаўны падыход можна ахарактарызаваць як прагматычна-апартуністычны. Майнінг разглядаецца перш за ўсё як крыніца валютных паступленняў ва ўмовах санкцыйнай ізаляцыі, а не як фундамент для сістэмнага развіцця блокчэйн-эканомікі. У дзеяннях беларускіх уладаў пераважае кароткі гарызонт планавання і імкненне да кантролю, а не да інавацый.
Рыторыка аб «лічбавай эканоміцы» і «чацвёртай прамысловай рэвалюцыі», што актыўна прасоўвалася ў 2017–2019 гг., фактычна сышла на другі план пасля 2020 года. У новых рэаліях акцэнт зроблены на аператыўнай выгодзе, а не на інстытуцыйных зменах. Майнінг застаецца ў статусе «інструмента на час», чый лёс наўпрост залежыць ад палітычных рашэнняў уладаў.
Беларусь — унікальны, але супярэчлівы кейс у крыптавалютнай геаграфіі Усходняй Еўропы. Лібералізацыя ў рамках ПВТ і танная электраэнергія ствараюць ілюзію прывабнасці. Аднак міжнародная ізаляцыя, палітычныя і прававыя рызыкі рэзка абмяжоўваюць рэальны прыток інвестыцый.
У кароткатэрміновай перспектыве краіна можа выкарыстоўваць майнінг як крыніцу валюты, але без структурных рэформаў устойлівае развіццё крыптагаліны малаверагоднае.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
При избытке электроэнергии очевидно что цены для вас населения расти будут - долги по кредиту за электростанцию отдавать надо! Да и белорусская атомная энергия самая дорогая - с момента ввода в эксплуатацию станции в 21 году тарифы ни разу не дешевели, только дороже становились.
видимо, что-то случилось! (с)
спеццена для "инвестора из ОАЭ" под соусом сглаживания пиков/провалов потребления и майнинг в РБ заколосится - перекачка белок в инвалюту посредством электричества. А остальным тариф можно и поднимать понемногу.
как минмиум санкции смогут обходить
Никто из серьезных компаний до сих пор не принимает криптовалюту. Даже за обычную коммуналку практически нигде нельзя рассчитаться без вывода в живые деньги. В Китае она вообще запрещена.
Ещё как принимают, только для расчётов в "чёрной бухгалтерии", она на самом деле никакая не чёрная, ей точно так же оплачиваются различные потребности конторы.
но это не мешает китайцам делать свои криптобиржи в Вьетнами, Тайланде, Монголии и вести бизнес оттуда.
А зачем серьезные компании? РБ так может обходить swift между тем же Никарауга и Беларусью или Ираном
Для обхода санкций есть арабский Приорбанк. Тут схема надёжная как отечественные часы Луч - из эмиратов инвестор с криптофермой, электричество в кредит, прибыль с примесью серых денег обратно через приор в ОАЭ.. где взял - заработал на крипто ферме ;). Тут даже асиков не надо, сгодится проволочный реостат для нагрузки и тепла от майнинга. И скорость майнинга можно ручкой регулировать
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 10 ліпеня 2025, 22:43
Надо держать свою голову в своих собственных руках. Сейчас идет борьба за умы и головы наших людей и как только кто-то захватит вашу голову, с нами будет все решено.
У нас хоть АЭС есть, можно майнить хоть замайнится. А вот у соседа «гудбай ленин» надо не о битке думать, а как бы зимой не замерзнуть))
Там кору с деревьев едят и крапиву на обед варят, Я по телевизору видела, хорошо что там никогда не была
Хмм, хороший бизнес план - гонять электроны по ячейкам памяти и решить проблемы бульбы, молока и яйцов.
"Да ты посмотри на этот сервер. Он же у тебя весь запатченный стоит"
(с)