Грузія будзе выдаваць спецыяльны ВНЖ замежным айцішнікам
Замежнікам, якія працуюць у ІТ-сферы, у Грузіі будзе выдавацца спецыяльны від на жыхарства. Пра гэта паведамляе Telegram-канал NEWSGEORGIA. Новы тып ВНЖ будзе ўведзены папраўкамі ў Закон «Аб прававым становішчы замежнікаў і асоб без грамадзянства». Законапраект ініцыяваны ў парламенце дэпутатамі ад партыі «Грузінская мара».
Спецыяльны ВНЖ будзе выдавацца працоўным мігрантам, якія працуюць у сферы інфармацыйных тэхналогій — як па найме ў міжнародных кампаніях, так і тым, хто мае статус «малога бізнесу» ў Грузіі, а таксама членам іх сем’яў.
Прэтэндэнты на яго павінны будуць станавіцца на ўлік у міністэрстве працы, аховы здароўя і сацабароны. Для гэтага спатрэбіцца прадставіць дакумент, які пацвярджае досвед працы не менш за 2 гады, і даведку пра даходы не менш за $25 тысяч у год.
Спецыяльны ВНЖ для айцішнікаў будзе выдавацца на 3 гады з магчымасцю падаўжэння да 12 гадоў агулам. Яго ўладальнікі павінны будуць знаходзіцца на тэрыторыі Грузіі не менш за 183 дні ў годзе, інакш статус будзе ануляваны.
Мяркуецца, што папраўкі ў закон будуць прынятыя ў паскораным парадку ў найбліжэйшы час.
Читать на dev.by