Хакеры з Беларусі сцвярджаюць, што скралі даныя Падатковай службы ЗША

Расійскія і беларускія хакеры ўзламалі сістэмы Падатковай службы ЗША і скралі даныя, якія ў іх месціліся. Пра гэта піша «Лента.ру» паводле слоў Killmilk — кіраўніка прарасійскай групоўкі Killnet.

8 каментарыяў

Паводле яго слоў, акрамя сяброў Killnet у аперацыі бралі ўдзел прыхільнікі аб’яднання Infinity Hackers BY, створанага на базе хакерскага форума Infinity.

Групоўка, якая называе сябе «новай і маладой камандай з Беларусі», апублікавала адкрытую заяву ў сваім Telegram-канале.

«Сёння мы ўзламалі цэнтральны блок дзяржаўнай падатковай службы Злучаных Штатаў Амерыкі. На нашых серверах знаходзіцца PASS — Доступ кожнага 2-га жыхара Амерыкі. Мы хочам, каб усе разумелі нашую прысутнасць у сеціве, мы прыйшлі не для псавання Вашага настрою, мы прыйшлі для папярэджання канкрэтна ў бок амерыканскай улады», — гаворыцца ў пасце пад відэа на тле афіцыйнага сцяга Беларусі.

Расіі не хопіць айцішнікаў, нават калі вернуцца ўсе, хто з’ехаў — Дзярждума
Па тэме
Расіі не хопіць айцішнікаў, нават калі вернуцца ўсе, хто з’ехаў — Дзярждума

Хакеры прыгразілі, што калі амерыканскі бок зробіць «яшчэ адзін крок у кірунку межаў брацкіх народаў» Расіі і Беларусі, то яны выкладуць 198 млн радкоў з базы даных падатковай ЗША.

«Лента.ру» піша, што гаворка вядзецца ў тым ліку пра лагіны і паролі карыстальнікаў.

«Доступ да ўнутранай базы даных падатковага ўпраўлення ўдалося атрымаць праз карпаратыўную сетку супрацоўніка лагістычных службаў амерыканскага дзяржоргана. Ён трапіўся на фішынг: перайшоў па шкоднай спасылцы падчас прагляду порнаролікаў у інтэрнэце», — расказаў выданню Killmilk.

Апошняй буйной акцыяй Killnet быў узлом ФБР у снежні. Тады кіберузломшчыкі перахапілі трафік больш як 10 тысяч супрацоўнікаў ведамства. У прыватнасці, у распараджэнні хакераў апынуліся ўсе паролі супрацоўнікаў ад самых розных уліковых запісаў.

Хакеры злілі даныя 200+ млн карыстальнікаў Twitter — можна спампаваць бясплатна
Па тэме
Хакеры злілі даныя 200+ млн карыстальнікаў Twitter — можна спампаваць бясплатна

Читать на dev.by