Хакеры запатрабавалі ў Reddit выкуп у $4,5 млн і скасаванне платнага API

Група хакераў BlackCat ўзяла на сябе адказнасць за ўзлом Reddit, які адбыўся сёлета ў лютым.

1 каментарый

Паводле даных The Verge, BlackCat скрала 80 ГБ даных сэрвісу і пагражае апублікаваць іх. Хакеры патрабуюць $4,5 мільёны і скасаваць спагнанне платы за API для іншых сэрвісаў. Раней хакеры атрымалі доступ да ўнутраных дакументаў і некаторых звестак супрацоўнікаў і рэкламадаўцаў. Кампанія заявіла, што ўцечка не закранула даных карыстальнікаў.

Раней у чэрвені супольнасць пачала страйк праз платны API. Мадэратары перавялі іх у прыватны рэжым. Кампанія параіла супрацоўнікам ігнараваць страйк і разаслала лісты некаторым мадэратарам пратэстуючых супольнасцей з прапановай супрацоўніцтва.

Reddit активно ищет штрейкбрехеров среди бастующих модераторов
По теме
Reddit активно ищет штрейкбрехеров среди бастующих модераторов
Суполкі Reddit пачалі маштабнае блакаванне платформы. У некаторых дзясяткі мільёнаў карыстальнікаў
Па тэме
Суполкі Reddit пачалі маштабнае блакаванне платформы. У некаторых дзясяткі мільёнаў карыстальнікаў
Reddit прымусіць плаціць за свой кантэнт тэхнагігантаў, якія трэніруюць на ім нейрасеткі
Па тэме
Reddit прымусіць плаціць за свой кантэнт тэхнагігантаў, якія трэніруюць на ім нейрасеткі

Читать на dev.by