Hogwarts Legacy пабіла рэкорд на Twitch для адзіночных гульняў
Праз суткі пасля рэлізу гульні колькасць гледачоў на Twitch перавысіла 1,143 мільёна чалавек, што стала рэкордам для адзіночных гульняў.
Дагэтуль рэкорд належаў Cyberpunk 2077 — 1,140 мільёна. У ліку лідараў значацца Elden Ring — 910 тысяч гледачоў, Resident Evil Village — 655 тысяч і Dying Light 2: Stay Human — 620 тысяч. Агульны рэкорд паводле колькасці гледачоў належыць катэгорыі Special Events — 3,33 мільёна чалавек. У гэтым раздзеле аўтары стрымяць розныя прэзентацыі, уключна з гульнявымі.
Таксама на платформе папулярныя League Of Legends (3,11 мільёна) і катэгорыя «Зносіны» (2,87 мільёна). Выданні адзначаюць, што на папулярнасць трансляцый Hogwarts Legacy паўплывала акцыя Twitch Drops. У яе рамках можна атрымаць унутрыгульнявыя прадметы за прагляд адной з партнёрскіх трансляцый на працягу мінімум 30 хвілін.
Читать на dev.by