IBM ваюе з аддаленымі працаўнікамі і патрабуе пераехаць бліжэй да офіса

Кампанія незадаволеная колькасцю супрацоўнікаў, якія аддаюць перавагу аддаленай працы замест паходу ў офіс. Кіраўніцтва рэкамендавала работнікам перабрацца бліжэй да месца працы на адлегласць не большую за 80 кіламетраў.

10 каментарыяў

Паводле даных Bloomberg, такое патрабаванне вылучанае кіраўнікам, якія займаюць у кампаніі розныя пасады. Цяпер кіроўны склад кампаніі мае з’яўляцца ў офісе не менш за тры дні на тыдзень альбо праводзіць прапарцыйны час на аб’ектах кліента, калі гаворка вядзецца пра падрадную працу.

Кампанія будзе старанна аналізаваць даныя аўтаматызаваных сістэм, якія кантралююць прысутнасць супрацоўнікаў на працоўным месцы. Калі работнік жыве далей за 80 кіламетраў ад офіса, яму дадуць час да пачатку жніўня, каб той змог пераехаць бліжэй да працоўнага месца. Выключэнне зрабілі для тых, хто спалучае працу ў ІВМ з вайсковай службай або не можа з’яўляцца ў офісе праз медыцынскія паказанні.

У некаторых падраздзяленнях кампаніі патрабаванні яшчэ больш жорсткія. Напрыклад, у сферы абслугоўвання інфраструктуры трохдзённую прысутнасць у офісе маюць выконваць усе работнікі аддзела, а кіраўнікам прадпісваецца бавіць на працы яшчэ больш часу. Летась IBM скараціла 3900 супрацоўнікаў і плануе працягнуць звальненні сёлета.

Microsoft звальняе 1900 супрацоўнікаў Activision Blizzard, Xbox і Bethesda
Па тэме
Microsoft звальняе 1900 супрацоўнікаў Activision Blizzard, Xbox і Bethesda
Гуглеры недовольны «корпоративными заправилами», холодными увольнениями и переменами в корпоративной культуре
По теме
Гуглеры недовольны «корпоративными заправилами», холодными увольнениями и переменами в корпоративной культуре
Amazon яшчэ не ўсё: звальняе ў Amazon Pay, Audible, маркетынгу
Па тэме
Amazon яшчэ не ўсё: звальняе ў Amazon Pay, Audible, маркетынгу

Читать на dev.by