IBM цішком скарачае тысячы супрацоўнікаў

IBM на гэтым тыдні звольніла кучу чалавек і спрабуе схаваць гэта, піша The Register са спасылкай на крыніцы.

14 каментарыяў

Адзін з супрацоўнікаў кампаніі расказаў выданню, што ў падраздзяленні IBM Cloud за апошнія некалькі дзён прайшло «масавае звальненне», якое закранула тысячы людзей. «У адрозненне ад звыклых звальненняў, гэтае было праведзенае ў таямніцы. Мой менеджар сказаў мне, што іх прымусілі падпісаць NDA і не распаўсюджваць падрабязнасцяў», — сказаў суразмоўца The Register.

Мноства паведамленняў пра звальненні ў IBM таксама з’явілася на форумах у сеціве.

Прадстаўнік IBM у каментары парталу падкрэсліў, што на пачатку года кампанія абвясціла пра запланаваныя звальненні, якія будуць вымярацца вельмі малымі адзінкавымі значэннямі ў працэнтах ад яе глабальнага штату, і што ў цэлым яго колькасць пры канцы 2024 года будзе прыкладна такой жа, як і на пачатку. Паводле справаздач IBM, гэта прыкладна 288 тысяч чалавек. То бок калі пад скарачэння трапіў хоць бы 1%, то без працы засталося каля 3000 супрацоўнікаў. Ніякіх дэталяў па колькасці звольненых і таму, якія пазіцыі яны займалі, прадстаўнік тэхнагіганта не падаў.

Летась гендырэктар IBM Арвінд Крышна казаў, што кампанія заменіць блізу 7800 чалавек штучным інтэлектам, але часавых рамак ён не пазначыў.

IBM прыпыніць найманне на 7800 працоўных месцаў, якія можа замяніць АІ
Па тэме
IBM прыпыніць найманне на 7800 працоўных месцаў, якія можа замяніць АІ
У Cisco другі раўнд звальненняў за год — закранула тысячы супрацоўнікаў
Па тэме
У Cisco другі раўнд звальненняў за год — закранула тысячы супрацоўнікаў

Читать на dev.by