ШІ забусціў медыцыну — і зрабіў дактароў лянівымі: яны сталі горш распазнаваць рак
Нягледзячы на вялікі патэнцыял ШІ ў медыцыне, некаторыя дактары, якія бяруць на ўзбраенне тэхналогію, пачынаюць губляць уласныя прафесійныя навыкі. Гэта выявілася ўжо праз некалькі месяцаў эксперыменту, піша Bloomberg.
ШІ дапамагаў дактарам эфектыўней выяўляць перадракавыя ўтварэнні ў тоўстай кішцы. Пасля таго, як урачы вярнуліся да самастойнай працы, іх здольнасць распазнаваць пухліны знізілася на 20% у параўнанні з паказчыкамі, якія яны дэманстравалі да ўкаранення ШІ.
Аўтары працы, якая была апублікавана ў часопісе The Lancet Gastroenterology and Hepatology, лічаць, што дактары сталі занадта спадзявацца на рэкамендацыі ШІ. Гэта прывяло да таго, што дактары сталі менш матываванымі, менш сканцэнтраванымі і менш уключанымі ў працэс прыняцця рашэнняў без дапамогі ШІ.
У эксперыменце ўдзельнічала 19 высокакваліфікаваных дактароў у чатырох цэнтрах эндаскапіі ў Польшчы, кожны з якіх правёў больш за 2 тысячы каланаскапій. Навыкі дактароў ацэньвалі за тры месяцы да і праз тры месяцы пасля перыяду працы з ШІ.
Даследчыкі дапускаюць, што па меры ўдасканалення медыцынскіх ШІ-сістэм страта навыкаў у дактароў можа паскорыцца. І што наступствы ўкаранення ШІ сярод менш дасведчанных спецыялістаў могуць выяўляцца яшчэ больш яскрава. Эксперты, нягледзячы на перспектыўныя магчымасці ШІ, заклікаюць не дапусціць паступовай страты людзьмі фундаментальных навыкаў, якія неабходны для правядзення якасных працэдур і лячэння.
Читать на dev.by