ШІ забірае працу ў джуноў — цяпер гэта даказалі навукоўцы
Новае даследаванне Стэнфардскага ўніверсітэта паказала, што штучны інтэлект пачынае істотна змяняць рынак працы ў ЗША. Асабліва моцна ад укаранення тэхналогій пакутуюць маладыя спецыялісты, напрыклад, у такіх галінах, як распрацоўка праграмнага забеспячэння і абслугоўванне кліентаў.
Новае даследаванне Стэнфардскага ўніверсітэта паказала, што штучны інтэлект пачынае істотна змяняць рынак працы ў ЗША. Асабліва моцна ад укаранення тэхналогій пакутуюць маладыя спецыялісты, напрыклад, у такіх галінах, як распрацоўка праграмнага забеспячэння і абслугоўванне кліентаў.
Аналіз мільёнаў запісаў найбуйнейшага амерыканскага правайдэра зарплатных дадзеных ADP выявіў: у сферах, дзе ШІ актыўна выкарыстоўваецца (напрыклад, у распрацоўцы ПЗ і службах падтрымкі), скарачаюцца менавіта пачатковыя пазіцыі.
Колькасць працоўных месцаў для супрацоўнікаў ва ўзросце 22–25 гадоў у галінах, уразлівых да аўтаматызацыі, скарацілася на 13–16% з канца 2022 года.
У той час як больш дасведчанныя работнікі ў тых жа індустрыях не толькі захавалі свае працоўныя месцы, але ў шэрагу выпадкаў атрымалі новыя магчымасці.
Даследчыкі адзначаюць, што справа не столькі ў тыпе прафесіі, колькі ў досведзе супрацоўнікаў: рутынныя і лёгка фармалізаваныя задачы хутчэй за ўсё пераходзяць да алгарытмаў. Пры гэтым заработныя платы пакуль застаюцца стабільнымі — карэкціроўка адбываецца ў асноўным праз зніжэнне занятасці.
Навукоўцы падкрэсліваюць, што не кожны выпадак ужывання ШІ вядзе да звальненняў. Там, дзе тэхналогіі выкарыстоўваюцца для дапаўнення працы чалавека, масавых скарачэнняў няма. Найбольшы ўдар прыйшоўся на прафесіі, дзе ШІ замяняе працу наўпрост.
Эканаміст Эрык Брыньёлфсан, які ўзначаліў даследаванне, адзначае, што для змякчэння наступстваў дзяржаве варта перагледзець падатковую сістэму, каб кампаніі не атрымлівалі перавагу за замену людзей машынамі. Акрамя таго, ён заклікае да развіцця сістэм, арыентаваных на супрацоўніцтва чалавека і ШІ, а не толькі на аўтаматызацыю.
Эксперты папярэджваюць: калі трэнд захаваецца, праз 10–20 гадоў кампаніі могуць сутыкнуцца з дэфіцытам маладых спецыялістаў, здольных заняць кіруючыя пазіцыі. Некаторыя кампаніі ўжо пашкадавалі аб паспешлівай замене людзей алгарытмамі — у асобных выпадках прыйшлося вяртаць звольненых супрацоўнікаў.
Тым не менш стэнфардскае даследаванне называюць першым маштабным эмпірычным доказам таго, што «рэвалюцыя ШІ» сапраўды змяняе рынак працы. І хаця сёння пад ударам у асноўным супрацоўнікі-пачаткоўцы, навукоўцы не выключаюць, што з часам наступствы закрануць і больш дасведчаных спецыялістаў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.