Intel, Google, Arm, Qualcomm і Samsung будуць змагацца з Nvidia з дапамогай адкрытага софту

Шэраг буйных тэхналагічных кампаній стварыў групу пад назвай Тhe Unified Acceleration Foundation (UXL) для распрацоўкі софту з адкрытым зыходным кодам. Гэта дазволіць АІ-распрацоўшчыкам знізіць залежнасць ад тэхналогій Nvidia.

1 каментарый

Цяпер каля 4 мільёнаў распрацоўшчыкаў выкарыстоўваюць платформу Nvidia CUDA для стварэння АІ- і іншых праграм. Аднак у індустрыі расце незадаволенасць занадта высокай залежнасцю кампаній ад прадуктаў Nvidia, і праект UXL — адзін са спосабаў вырашыць праблему дамінавання Nvidia у галіне АІ.

Праект змяшчае адкрыты стандарт OneAPI, распрацаваны Intel, каб выключыць неабходнасць выкарыстання некаторых моў праграмавання, баз даных і іншых інструментаў, якія прымяняюцца ў Nvidia CUDA. Праект створаны такім чынам, каб код працаваў на любой вылічальнай машыне, незалежна ад чыпа і абсталявання.

UXL таксама плануе прыцягваць да працы правайдараў, уключаючы Amazon і Microsoft Azure, а таксама вытворцаў чыпаў. Кансорцыум знаходзіцца ў працэсе дапрацоўкі тэхнічных спецыфікацый і плануе ўдакладніць усе дэталі да канца гэтага года. Nvidia ужо зарабіла за кошт вытворчасці чыпаў штучнага інтэлекту каля $2,2 трыльёна рынкавай капіталізацыі.

ОАЭ хотят помочь Альтману покончить с зависимостью от чипов Nvidia
По теме
ОАЭ хотят помочь Альтману покончить с зависимостью от чипов Nvidia
Безас, Nvidia і Microsoft уклаліся ў стварэнне робатаў-гуманоідаў
Па тэме
Безас, Nvidia і Microsoft уклаліся ў стварэнне робатаў-гуманоідаў
Microsoft хоча знізіць залежнасць у серверным АІ-абсталяванні ад Nvidia — распрацоўвае сваё
Па тэме
Microsoft хоча знізіць залежнасць у серверным АІ-абсталяванні ад Nvidia — распрацоўвае сваё

Читать на dev.by