Microsoft хоча знізіць залежнасць у серверным АІ-абсталяванні ад Nvidia — распрацоўвае сваё
Microsoft працуе над новай сеткавай картай, якая павысіць прадукцыйнасць яе серверных чыпаў Maia AI і патэнцыйна знізіць залежнасць ад Nvidia, даведаўся The Information.
Microsoft працуе над новай сеткавай картай, якая павысіць прадукцыйнасць яе серверных чыпаў Maia AI і патэнцыйна знізіць залежнасць ад Nvidia, даведаўся The Information.
Кіраваць праектам CEO Microsoft Сацья Надэла прызначыў Прадыпа Сінду — сузаснавальніка кампаніі Juniper Networks, якая спецыялізуецца на сеткавым і тэлекамунікацыйным абсталяванні. Летась Microsoft купіла яго стартап Fungible, які займаецца апаратным і праграмным забеспячэннем для павышэння прадукцыйнасці, надзейнасці і эканамічнасці ЦАДаў, у тым ліку сервернымі чыпамі. Таксама ў мінулым лістападзе рэдмандская кампанія паказала свой першы АІ-чып Maia, прызначаны для выканання воблачных працоўных нагрузак.
На стварэнне новага сеткавага чыпа можа сысці больш як год. У выпадку поспеху Microsoft зможа паскорыць і зрабіць таннейшай трэніроўку мадэляў OpenAI на сваіх серверах. Microsoft уклала ў OpenAI больш за дзясятак мільярдаў долараў, а інтэграцыя распрацовак кампаніі Сэма Альтмана ў прадукты Microsoft умацоўвае яе пазіцыі ў гонцы штучнага інтэлекту.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Чипы от Microsoft 🤣🤦♂️