Інвестар Alphabet заклікаў да звальненняў у Google
Дырэктар хедж-фонду TCI Fund Management Крыс Хон накіраваў адкрыты ліст кіраўніку Alphabet Сундару Пічаі, у якім заклікаў менеджмент тэхнагіганта, які валодае Google, «агрэсіўна» скарачаць выдаткі і ўразаць параздзіманы штат.
Таксама, на яго думку, кампаніі варта павялічыць аб’ёмы зваротнага выкупу акцый і скараціць апетыты эксперыментальных праектаў Other Bets. У прыватнасці, падраздзялення па распрацоўцы беспілотных аўто Waymo, якое «не апраўдала велізарных уліванняў, і яго страты неабходна кардынальна знізіць».
У TCI адзначылі, што ад 2017 года колькасць гуглераў штогод расла на 20%. Такія тэмпы назвалі празмернымі як адносна папярэдніх гадоў, так і зыходзячы з рэальных патрэб бізнэсу.
«У кампаніі зашмат супрацоўнікаў і выдаткі на аднаго супрацоўніка завялікія», — гаворыцца ў лісце.
Alphabet расчаравала інвестараў лічбамі выручкі і прыбытку за апошні справаздачны квартал. Рэкламныя даходы Google упершыню за два гады паказалі падзенне. За перыяд ад пачатку 2022 года да канца таргоў у панядзелак рынкавая капіталізацыя Alphabet паменшылася на 34%.
Між тым па галіне пракацілася хваля скарачэнняў, якая закранула тысячы людзей у Meta і Twitter, а нядаўна маштабныя скарачэнні пачаліся ў Amazon. У Google масавых звальненняў пакуль не было, хоць кампанія прыпыніла найманне новых супрацоўнікаў.
Супрацоўнікі Google не на жарт хвалююцца наконт сітуацыі з іх калегамі ў іншых кампаніях. Днямі ў Google здарыўся невялікі збой у працы ўнутраных сэрвісаў — страціўшы доступ да іх, многія спалохаліся, што кампанія вырашыла так развітацца з імі.
Читать на dev.by