Інвестары Twitter страцілі мільярды долараў на куплі сацсеткі Маскам
У 2022 годзе Ілан Маск купіў Twitter, пазней пераназваную ў X, за $44 млрд. Асноўную частку гэтай сумы ён выплаціў з уласных грошай, а астатняя прыйшлася на крэдыты і ўкладанні іншых інвестараў. Washington Post адзначае, што яны страцілі «ашаламляльныя» грошы на гэтай угодзе.
Прынц Саудаўскай Арабіі Альвалід бін Талал уклаў у акцыі Twitter блізу $2 млрд, якія належаць яму і саудаўскаму холдынгу. На момант угоды ён верыў, што Маск зможа стаць для сацсеткі выдатным кіраўніком, і па-ранейшаму задаволены ўкладаннем. Але для іншых угода выглядае значна менш прывабнай.
Кампанія Fidelity, якая выступае вонкавым інвестарам Twitter, ацэньвае долю X у адным са сваіх фондаў больш як на 70% ніжэй, чым яна каштавала на момант пакупкі: $316 млн супраць $88 млн.
Паводле даных Washington Post, восем найбуйнейшых інвестараў, якія дапамаглі бізнэсоўцу купіць сацсетку, на цяперашні момант сумарна страцілі каля $5 млрд, а з улікам укладанняў Маска агульная сума страт складае $24 млрд.
Адным з галоўных інвестараў у пагадненні быў фаўндар Twitter Джэк Дорсі. Ён страціў каля $720 млн і вельмі расчараваны гэтым. Летаь ён нават заяўляў, што Маску не варта было купляць Twitter.
Читать на dev.by